29 чэрвеня — простая тэлефонная лінія са старшынём Мінгарвыканкама Мікалаем Ладуцькам. 21.by

29 чэрвеня — простая тэлефонная лінія са старшынём Мінгарвыканкама Мікалаем Ладуцькам

28.06.2010 16:02 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

29 чэрвеня з 14.00 да 16.00 у Мінгарвыканкаме будзе арганізавана прамая тэлефонная лінія са старшынём гарвыканкама Мікалаем Ладуцькам. Як паведамілі ў прэс‑службе Мінгарвыканкама, яе тэмай будзе забеспячэнне жыццядзейнасці горада ў розных сферах.

Падчас прамой лініі будзе працаваць шматканальны тэлефон 222‑44‑44. Пытанні будуць прымаць і запісваць аператары.

Як сцвярджаюць у прэс‑службе, ніводзін званок не застанецца без увагі. Нават калі Ладуцька не паспее адказаць на нейкія пытанні асабіста, яны будуць фіксавацца, а затым перадавацца ў адпаведную структуру гарвыканкама. Адказ будзе атрыманы ў абавязковым парадку.

На прамой лініі будуць прысутнічаць кіраўнікі ўсіх службаў гарвыканкама і кіраўнікі адміністрацый раёнаў.

Гэта будзе ўжо другая прамая тэлефонная лінія з удзелам Ладуцькі з моманту яго прызначэння кіраўніком гарвыканкама. Першая адбылася 21 красавіка і была прысвечана якасці будаўніцтва жылля.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
29 чэрвеня з 14.00 да 16.00 у Мінгарвыканкаме будзе арганізавана прамая тэлефонная лінія са старшынём гарвыканкама Мікалаем Ладуцькам. Як паведамілі ў прэс‑службе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика