З 1 верасня метро пераходзіць на зімовы рэжым працы. 21.by

З 1 верасня метро пераходзіць на зімовы рэжым працы

24.08.2010 13:41 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мінскі метрапалітэн з 1 верасня пераходзіць на зімовы графік руху электрапаяздоў, паведамілі ў службе руху сталічнай падземкі.

Летні графік у метро дзейнічае з 1 ліпеня па 31 жніўня. Праз зніжэнне ў гэты перыяд пасажырапатоку памеры руху электрапаяздоў (колькасць пар цягнікоў за адну гадзіну) скарачаюцца.

З 1 верасня ў рабочыя дні на першай лініі метро ў часы пік за гадзіну будуць праходзіць 30 пар цягнікоў замест 20, як гэта было летам. Вечарам у часы пік памер руху складзе 24 пары цягнікоў за гадзіну (было 15). На другой лініі ў ранішнія часы пік за гадзіну будуць праходзіць 26 пар цягнікоў замест 20, у вячэрнія — 20 пар замест 15. У выхадныя дні на першай лініі падземкі ўдзень за адну гадзіну будуць праходзіць у сярэднім 15 пар цягнікоў (было 11–12), на другой лініі — 13 пар (10).

На дзвюх лініях мінскага метрапалітэна, працягласць якіх складае 30,3 км, пасажыраў перавозяць 49 электрацягнікоў (каля 250 вагонаў). За суткі яны выконваюць 1245 рэйсаў.

Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінскі метрапалітэн з 1 верасня пераходзіць на зімовы графік руху электрапаяздоў, паведамілі ў службе руху сталічнай падземкі.Летні графік у метро...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика