Рыхтуецца выстава, прысвечаная падзеям 19 снежня. 21.by

Рыхтуецца выстава, прысвечаная падзеям 19 снежня

07.01.2011 00:00 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Шаноўныя сябры!

Запрашаем вас узяць удзел у падрыхтоўцы выставы, прысвечанай нашым героям — арыштаваным і пацярпелым 19 снежня 2010, а таксама той хвалі салідарнасці, якой Беларусь яшчэ нt ведала. Хочацца, каб нашыя несправядліва асуджаныя пабачылі, як гэта было.

На выставе будуць прадстаўленыя фотаздымкі, якія адлюстроўваюць працэс збору рэчаў і ахвяраванняў, падрыхтоўкі перадачаў, а таксама паштоўкі, якія не змогуць дайсці да сваіх адрасатаў праз пошту (бо іх больш, чым арыштаваных, і не заўжды магчыма было іх выслаць, а хочацца, тым не менш, каб яны не засталіся непрачытанымі, — яны шчырыя, эмацыйныя і нярэдка мастацкія) ды многае іншае.

Мы просім вас несці свае экспанаты: малюнкі, ручныя мастацкія вырабы, іншыя рэчы, што могуць мець сімвалічны сэнс. А калі вы былыя сядзельцы — прыносьце свае турэмныя творы, запісы ды дзённікі! Прымаем іх да 15 студзеня.

Апроч гэтага вы можаце напісаць словы ўдзячнасці і падтрымкі на нашай Дошцы салідарнасці.

Выстава будзе размешчаная з 19 студзеня ў памяшканні на вул. Машэрава, 8, штаб-кватэра БНФ. Плануецца ўрачыстае адкрыццё. Сачыце за абвесткамі. Дзяліцеся сваімі ідэямі!

Давайце разам зробім нашым героям прыемны падарунак на знак нашай удзячнасці!

Кантактныя тэлефоны: (029) 6516127, (029) 378-69-05, (029) 685-52-39.

Падзяліцца навіной: 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шаноўныя сябры!Запрашаем вас узяць удзел у падрыхтоўцы выставы, прысвечанай нашым героям — арыштаваным і пацярпелым 19 снежня 2010, а таксама той хвалі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика