С детства была активной, старалась везде успевать. 21.by

С детства была активной, старалась везде успевать

19.09.2018 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

img_1760
 З Аляксандрай Ляйко я пазнаёмілася ў час канферэнцыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі раёна, якая па традыцыі праходзіць напярэдадні новага навучальнага года. Аляксандра выступіла на канферэнцыі ад імя маладых педагогаў, выказала калегам найлепшыя пажаданні. Яна ж была вядучай мерапрыемства, і кожны з гледачоў заўважыў у дзяўчыне творчую і неардынарную асобу.

— З творчасцю я не развітвалася яшчэ ў час навучання ў гімназіі імя І.Ерашова, — расказвае малады педагог. — Я была лідарам пярвічнай арганізацыі раённага камітэта грамадскага аб’яднання “БРСМ”, актыўна ўдзельнічала ў шматлікіх мерапрыемствах, якія праводзіліся на ўзроўні раёна і вобласці. Аднак разам з тым мяне заўсёды вельмі цікавіла англійская мова. Любоў да гэтага прадмета мне падарыла настаўніца Наталля Сяргееўна Навічкова. Ужо ў юным узросце я дакладна вызначыла, што мая далейшая прафесія будзе звязана з англійскай мовай, таму ўдзяляла ёй асаблівую ўвагу, шмат займалася з любімым педагогам.
Мэтанакіраваная праца прынесла станоўчы вынік. Аляксандра з лёгкасцю паступіла ў Мінскі лінгвістычны ўніверсітэт на спецыяльнасць “Замежная мова”. Па шчаслівай волі лёсу атрымала размеркаванне на работу ў родную гімназію.
— І хоць мая работа не зусім звязана з набытай спецыяльнасцю — я працую педагогам-арганізатарам, — гэта дзейнасць таксама вельмі блізкая для мяне, — шчыра прызнаецца малады спецыяліст. — Я сама з дзяцінства была актыўнай, імкнулася ўсюды паспяваць, удзельнічала ў шматлікіх мерапрыемствах, таму з задавальненнем займаюся творчасцю і з сённяшнімі вучнямі гімназіі. Колькі ж сярод іх адораных і неардынарных асоб! Адзін — цудоўны вядучы, другі — выдатны вакаліст, трэці ўмее напісаць цікавы сцэнарый… Самае галоўнае — заўважыць творчую іскрынку кожнага і дапамагчы разгарэцца ёй ярчэй.
Наперадзе ў нас — шмат разнастайных конкурсаў, тэматычных канцэртаў, запамінальных выступленняў. Спадзяюся, што ўсе яны будуць паспяховыя і мы зможам дастойна прадставіць гімназію не толькі на раённым, абласным, а і рэспубліканскім узроўнях.
Англійскую мову я выкладаю вучням першых класаў.
— Аляксандра, зразумела, што любімай рабоце вы аддаяце шмат часу. Чым жа займаецеся ў свабодную хвіліну?
— Больш глыбокім вывучэннем англійскай мовы. У цяперашні час я завочна працягваю навучанне ў Мінскім лінгвістычным універсітэце, атрымліваю спецыяльнасць перакладчыка.
Лічу, што для кожнага чалавека вельмі важна паглыбляць свой адукацыйны ўзровень, пастаянна імкнуцца да самаўдасканалення.
…Прагучаў званок і пачаўся перапынак. Дзеці з усіх бакоў акружылі маладога педагога. Набліжаецца Дзень настаўніка, і вучні актыўна рыхтуюцца да святочнага канцэрта. Быццам жвавыя птушаняты, дзеткі ажыўлена дзеляцца з педагогам сваімі новымі ідэямі, прапановамі. Аляксандра з цеплынёй глядзіць на іх, такіх жыццярадасных і юных. Упэўнена, што іх творчыя задумы абавязкова ажыццявяцца!
Святлана ВАЗНЯК.
На здымку: малады педагог-арганізатар гімназіі імя І. Ерашова Аляксандра Ляйко.
Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 З Аляксандрай Ляйко я пазнаёмілася ў час канферэнцыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі раёна, якая па традыцыі праходзіць напярэдадні новага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика