Модное кафе «Еда & Кофе» открылось в Бегомле Докшицкого района. 21.by

Модное кафе «Еда & Кофе» открылось в Бегомле Докшицкого района

30.04.2019 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

img_4491
Утульнае кафэ “Еда & кофе” спажывецкай кааперацыі адкрылася днямі ў гарадскім пасёлку Бягомль. Новы аб’ект грамадскага харчавання са стыльным сучасным інтэр’ерам з’явіўся пасля пераспецыялізацыі былога кафэ ­“Мерыдыян”. Як адзначыла першы намеснік старшыні праўлення райста Таццяна Каляга, галоўнае – спадабацца пакупнікам і, вывучыўшы рынак, развівацца далей. На яе думку, новую кавярню хутка ацэняць людзі розных узростаў, асабліва моладзь, бо тут прапануюць аж 15 відаў духмянай кавы, кандытарскія вырабы на вагу.
Дзякуючы набытай параканвекцыйнай печы, якая захоўвае карысныя рэчывы прадукцыі, у прысутнасці наведвальнікаў спя­куць­ свежыя булачкі і слойкі з джэмам. Чакаць прый­дзецца нядоўга – 5-10 хвілін. За ўтульным столікам можна выпіць квасу і з’есці марозіва з начыннем. Для тых, хто захоча добра пад’есці, можна заказаць першыя і другія стравы. Іх гатуюць па рэцэптах беларускай нацыянальнай кухні. Ёсць нават такая экзотыка, як аромамаркетынг. Гэта калі зала праз спецыяльнае ўстройства напаўняецца, напрыклад, пахам бісквіту, які выклікае апетыт у кліентаў.
– Вельмі добра, што такія аб’екты з’яўляюцца ў нашым раёне, – сказаў старшыня райвыканкама Алег Пінчук, які наведаў брэндавы аб’ект “Белкаапсаюза” ў дзень яго адкрыцця. – Тым больш гэта адбываецца напярэдадні ІІ Еўрапейскіх гульняў, падчас якіх наша краіна будзе прымаць шмат гасцей. Важна не толькі прапана­ваць наведвальнікам каву альбо гарбату, але і смачна і сытна накарміць іх. Яшчэ, як варыянт развіцця сервісу, трэба паклапаціцца пра культурную праграму, арганізацыю карпаратыўных вечарын і іншых банкетаў.
Трэба адзна­чыць, што рамонт, на які затрацілі 15 тысяч руб­лёў, у кавярні зрабілі вельмі хутка. Закупілі сучаснае абсталяванне і посуд на суму 35 тысяч рублёў. Коль­касць пасадачных месцаў у асноўнай зале павялічылася да 42-х. Кліентаў у “Еда & кофе” бармэны і кухары чакаюць кожны дзень. Дарэчы, кааператары прадугле­дзелі нават такія зручнасці, як зарадка тэлефона, бясплатны Wi-Fi, разаграванне ежы, так званых “ссабоек” і камплектацыя тэрмаса.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Утульнае кафэ “Еда & кофе” спажывецкай кааперацыі адкрылася днямі ў гарадскім пасёлку Бягомль. Новы аб’ект грамадскага харчавання са стыльным сучасным
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика