Выпускнікі абедзвюх гарадскіх школ па традыцыі прайшлі ўрачыстай калонай па галоўнай гарадской вуліцы. Усклалі кветкі да воінскіх пахаванняў на плошчы імя І.С. Палявога, наведалі Свята-Пакроўскую царкву, дзе ў іх гонар будзе адслужаны малебен. Пасля вальсаў і іншых забаў на плошчы, адправіліся атрымліваць атэстаты і працягвалі святкаваць у сценах роднай школы, каб потым разам сустрэць світанак.
СШ №1
СШ №2