Участники молодежного марафона «75» побывали в Бегомле Докшицкого района + ФОТО. 21.by

Участники молодежного марафона «75» побывали в Бегомле Докшицкого района + ФОТО

18.06.2019 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

img_0923
У панядзелак моладзевы марафон, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, арганізаваны Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі, Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі і Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў рамках рэспубліканскай акцыі “Кветкі Вялікай Перамогі”, прыбыў у гарадскі пасёлак Бягомль.

Ля брацкай магілы ў цэнтры пасёлка разам з мясцовымі жыхарамі гасцей сустракала намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна, якая вітала марафонцаў ад імя жыхароў Докшыччыны. Яна нагадала пра страты нашага краю ў гады вайны і адзначыла той уклад, які ўнеслі ў Перамогу нашы землякі. Звяртаючыся да ўдзельнікаў марафона, Аксана Эдуардаўна пажадала кожнаму шмат сіл і яркіх уражанняў і паведаміла, што моладзь Докшыччыны таксама далучылася да акцыі і арганізавала свой марафон па родным краі “Дарогамі вызвалення-75”.
Шчырымі апладысментамі сустракалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Валянціна Якушэўскага. Ён прыгадаў, цаной якіх вялікіх страт і намаганняў кавалася Перамога.
Прадстаўнік Моладзевай палаты пры Парламенцкім Сходзе Саюза Беларусі і Расіі Пётр Арлоў прызнаўся, што вельмі цяжка гаварыць і падбіраць словы, стоячы побач з месцам пахавання тых, хто загінуў ў барацьбе за мір на зямлі. Прыгадаўшы словы ленінградскай паэтэсы Вольгі Берггольц, малады чалавек падкрэсліў, што нашчадкамі вечна будзе “Ніхто не забыты і нішто не забыта”.
У знак памяці тых, хто не пашкадаваў жыцця і адстаяў Вялікую Перамогу, моладзь Докшыччыны нанесла на вялікае палотнішча “Беларусь памятае!”, сшытае з тканіны зялёнага і чырвонага колераў, імёны 20 герояў, сярод якіх ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, а таксама Героі Савецкага Саюза Сцяпан Манковіч, Іван Ціткоў, Франц Перхаровіч, Аляксандр Чэрныш, Уладзімір Стрэльчанка, Арсенцій Юхнавец і Іван Палявы.
Прысутныя ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання, падчас якой кожнае адмеранае імгненне адгукалася болем у сэрцах. Усклалі кветкі да брацкай магілы.
Апошнім штрыхом сустрэчы стала наведванне выставы экспанатаў Бягомльскага музея народнай славы, размешчанай у холе Дома культуры. У вольныя хвіліны марафонцы фатаграфаваліся і знаёміліся з мясцовай моладдзю. Час, на жаль, не дазволіў удзельнікам марафона пабываць у вядомай Шунеўцы, аднак яны паабяцалі абавязкова вярнуцца ў Докшыцкі край, каб пакланіцца маўкліваму мемарыялу “Праклён фашызму”.

Таццяна САКОВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У панядзелак моладзевы марафон, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, арганізаваны Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика