Праздник Святого Серафима прошел в Докшицком районе. 21.by

Праздник Святого Серафима прошел в Докшицком районе

04.08.2019 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

img_7162
Свята прападобнага Серафіма Сароўскага па даўняй традыцыі адбылося ў сітцаўскім храме велікамучаніка Георгія Перамаганосца. Кожны год 1 жніўня сюды спяшаюцца жыхары з усяго раёна, каб разам памаліцца Богу і ўзгадаць святога Серафіма. Вось і сёлета агульнай малітвай была ўшанавана памяць прападобнага, пасля чаго адбыўся хрэсны ход з удзелам настаяцеля храма протаіерэя Леаніда Страхі, а таксама святароў Пятра Іоські і Віктара Гміра.
Серафім Сароўскі – адзін з найбольш шанаваных святых праваслаўнага народа нароўні з прападобным Сергіем Раданежскім. Святы старац яшчэ пры жыцці атрымаў дар вылечвання і цудатворства, а пасля свайго скону стаў лічыцца заступнікам усіх тых, хто прасіў у яго дапамогі і абароны.
Духоўны шлях прападобнага адзначаны вялікай сціпласцю, уласцівай рускім святым. Пры гэтым старац у якасці духоўнай спадчыны пакінуў кароткія павучанні, запісаныя як ім самім, так і тымі, хто чуў іх з вуснаў святога. Незадоўга да яго праслаўлення была зной­дзена і надрукавана “Гутарка прападобнага Серафіма Сароўскага пра мэту хрысціянскага жыцця”.
“Пост, малітва, дбанне і ўсякія іншыя справы хрысціянскія, – вучыў Серафім Сароўскі, – колькі ні добрыя самі па сабе, аднак не толькі з іх складаецца мэта нашага хрысціянскага жыцця. Гэтыя справы больш служаць сродкамі для яе дасягнення. Сапраўдная мэта жыцця ёсць набытак Духа Святога Божага”. Самым вялікім подзвігам і сродкам прыдбання Святога Духа прападобны лічыў малітву.
Тым, хто ў сілу жыццёвых акалічнасцей не можа чытаць звычайныя ранішнія і вячэрнія малітвы, Серафім Сароўскі рэкамендаваў падчас любога занятку ў першай палове дня чытаць “Госпадзі, Езусе Хрысце Сыне Божы, памілуй мяне грэшнага” або проста “Госпадзі, памілуй”, а пасля абеду і да вечара – “Найсвяцейшая Багародзіца, выратуй мяне грэшнага”.
Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота А. Варанковіча.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Свята прападобнага Серафіма Сароўскага па даўняй традыцыі адбылося ў сітцаўскім храме велікамучаніка Георгія Перамаганосца. Кожны год 1 жніўня сюды спяшаюцца
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика