Пахне хлебам зямля. 21.by

Пахне хлебам зямля

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уборка  збожжа  на  Гродзеншчыне  выйшла  на  фiнiшную  прамую    засталося,  як  кажуць,  усяго  некалькi крокаў

Пашлi, Божа, многа збожжа,

Нарадзi хлеба пры дарозе,

Каб было ўсiм гожа

I не пуста на кожным возе…

З такiмi словамi сустракалi беларусы з даўнiны пачатак цяжкай, напружанай пары – жнiва.

Хлеб — усяму галава, святы набытак. Гэта бясспрэчная iсцiна для нашых продкаў. Сцiплымi народнымi абрадавымi рытуаламi i песнямi iмкнулiся яны забяспечыць урадлiвасць поля. Нездарма першы зжаты сноп займаў сваё пачэснае месца на покуце пад абразамi.

Але не канулi ў нябыт традыцыi шанавання хлеба, па сённяшнi дзень памятаюць пра iх нашчадкi, якiя звязалi сваё жыццё з высакароднай справай хлебароба. Толькi на змену сярпам ды ланцугам прыйшла сучасная магутная тэхнiка.

Сёлетнiя поспехi для вяскоўцаў асаблiва значныя. Таму, што год быў вельмi складаны. Апошнiм выпрабаваннем стала анамальная спёка, якая трывала ўсталявалася ў краiне. Тым не менш у Гродзенскай вобласцi намалот збожжа ўжо перавалiў за адметку ў мiльён тон. Урадлiвасць яго склала 42 цэнтнеры з гектара – лiдэрскiя пазiцыi рэгiён традыцыйна ўтрымлiвае.

– У цэлым па вобласцi ўбрана ўжо каля 70 працэнтаў плошчаў збожжавых i зернебабовых, — расказаў старшыня абласнога камiтэта па сельскай гаспадарцы i харчаваннi Мiраслаў Сарасек. – Дзяржаўны заказ мы выканаем. I гэтыя высокiя паказчыкi  не цуд, а вынiк плённай, самаадданай працы людзей. Яны ў прамым сэнсе прыкладалi ўсе намаганнi, каб захаваць ураджай. Такой напружанай працы не вытрымлiвала тэхнiка, але толькi не нашы працаўнiкi.

На палi Гродзеншчыны ў гэтым годзе выйшлi 1730 камбайнаў, пераважная большасць з iх – айчыннай вытворчасцi. З 1 жнiўня пачалi працаваць 19 сучасных зернесушыльных комплексаў – сёлета ў вобласцi зрабiлi стаўку менавiта на мадэрнiзацыю зернесушылак.

Пальму першынства падчас уборачнай кампанii надзейна ўтрымлiваюць Гродзенскi, Мастоўскi i Бераставiцкi раёны. I калi надвор’е паспрыяе, гарачая пара скончыцца тут вельмi хутка. Напрыклад, у гэтым упэўнены працаўнiкi СВК «Абухава» Гродзенскага раёна. Арганiзавана i зладжана працуюць усе: камбайнеры, вадзiцелi, спецыялiсты на зернетаках.

– Ураджай дастойны, — зазначыў намеснiк старшынi гаспадаркi Валерый Шумель. – Дарэчы, сёлета нам удалося амаль на 4 тысячы тон перакрыць мiнулагоднi валавы намалот збожжа. Сабралi на сённяшнi дзень звыш дваццацi тон, дамаглiся адной з самых высокiх ураджайнасцей ў вобласцi – 70,8 цэнтнера з гектара.

Звыклiся жыць па законах «ваеннага часу» i тыя, ад каго непасрэдна залежыць лёс новага ўраджаю. Для камбайнера Вiктара Апалькава – гэта ўжо пятнаццатая ўборачная кампанiя. Вопыт i адданасць хлебаробскай справе ляжаць у аснове яго поспеху – Вiктар Яўгенавiч увесь час знаходзiўся ў лiдэрах жнiва. Яго асабiстым рэкордам у гэтым годзе стала амаль 2 тысячы тон намалочанага збожжа.

Аляксандр Стэфаненка  – адзiн з лепшых вадзiцеляў: паспеў перавезцi каля дзвюх тысяч тон зерня. Ён таксама ўпэўнены: паспяхова завяршыць уборку ўраджаю – справа гонару.

I каму, як не iм, руплiўцам сельскай гаспадаркi, вядома, што лёгкага хлеба не бывае. Iх праца – тытанiчная, патрабуе цярпення, вытрымкi, любовi да роднага краю. Але да фiнiшнай рысы засталося ўсяго толькi некалькi крокаў…

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уборка збожжа на Гродзеншчыне выйшла на фiнiшную прамую
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика