Прафесіяналізм супраць абставін. 21.by

Прафесіяналізм супраць абставін

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

157 тысяч тон травяністых кармоў нарыхтавалі аграрыі Любаншчыны

Лічба была адзначана па стане на 25 чэрвеня, і гэта на 7 тысяч тон больш, чым на такую ж дату летась. У раёне лічаць, што гэта своеасаблівы рэкорд, бо сялянам яшчэ не ўдавалася нарыхтаваць такую колькасць кармоў на гэту дату. Хаця Любаншчына ў корманарыхтоўцы — рэгіён вопытны і нават была пераможцай рэспубліканскага спаборніцтва.

За кошт чаго аграрыі змаглі ў няпростых умовах бягучага сельскагаспадарчага года дабіцца вынікаў, якіх не дасягалі ў больш спрыяльныя часы? На гэта пытанне адказаў выконваючы абавязкі старшыні Любанскага райвыканкама Віктар Статкевіч: «Сваю ролю адыгралі ў комплексе ўсе фактары, якія традыцыйна ўплываюць на ход і вынік корманарыхтоўкі: самаадданая праца, дысцыпліна, тэхніка і тэхналогіі. І нават крыху больш. Сёлетні год адметны, вясна хоць і прайшла «транзітам», але паспела пакінуць свае не вельмі добрыя наступствы. 78 % зямель Любанскага раёна — меліяраваныя тарфянікі, па нашай тэрыторыі праходзяць тры меліярацыйныя сістэмы. Вялікі снег і багатыя ападкі зімой—вясной выклікалі пераўвільгатненне глебы, і нават на сёння ёсць палеткі, куды не можа зайсці тэхніка. У гэтых умовах прымяняем розныя тэхналогіі нарыхтоўкі ў залежнасці ад асаблівасцей участкаў».

Сваю ролю адыграла і тое, што аграрыі своечасова падкармілі азотнымі ўдабрэннямі шматгадовыя травы. Яны выраслі добрыя. Уключыліся ў нарыхтоўку рана, з 15 мая, можна сказаць, што адразу з пасяўной. Пачалі работы з падкошвання пашы — каб утрымаць малако і падтрымаць участкі ў рабочым стане ў спякотнае надвор’е. Вядома, што для атрымання высакаякасных кармоў аднаго добрага травастою мала, трэба мець адпаведны набор спецыяльнай тэхнікі, якая дазваляе ўбіраць правільна і ў кароткі тэрмін. Сёлета ў раёне закупілі на пачатак уборкі сем кормаўборачных комплексаў вытворчасці «Гомсельмаша», а таксама касілкі і граблі ўласнай вытворчасці, якія вырабляе ААТ «Любанскі райаграсэрвіс». Тэхніка сучасная, прадукцыйная, што істотна дазволіла паскорыць тэмпы работ.

«Гэтымі днямі мы ўзмоцнена пераключыліся на нарыхтоўку сена. Ужо нарыхтавалі каля 5 тысяч тон, думаю, што выніковая лічба складзе каля 8—10 тысяч тон. Таксама плануем назапасіць з двух укосаў 200 тысяч тон сенажу, а гэта хоць і не намнога, але больш за мінулагодні паказчык», — расказвае Віктар Статкевіч.

Плануюць аграрыі Любаншчыны ўкараняць у практыку і тэхналогію нарыхтоўкі кармоў з траў у рулонах, запакаваных спецыяльнай поліэтыленавай плёнкай. Ужо заключаны дагаворы на набыццё некалькіх адзінак адпаведнай тэхнікі. Працаваць яна будзе там, дзе гэта найбольш эканамічна апраўдана, бо «раскіданасць» раёна вялікая — амаль 80 тыс. га сельгасугоддзяў. А да пачатку ўборкі кукурузы на сілас плануецца набыццё яшчэ двух магутных агрэгатаў «Джон Дзір».

У цэлым жа на Любаншчыне маюць намер не толькі пад поўную патрэбнасць забяспечыць кармамі грамадскі статак, але і мець пэўны запас. «У гаспадарках нашага раёна ўтрымліваецца 57 тысяч галоў буйной рагатай жывёлы, а гэта чацвёртае пагалоўе ў Мінскай вобласці. Задачы ў малочнай і мясной жывёлагадоўлі пастаянна павялічваюцца, таму нам трэба не проста пракарміць жывёлу, а забяспечыць якасныя кармы і збалансаваны рацыён, каб атрымаць запланаваныя аб’ёмы прадукцыі. Кантроль за якасцю нарыхтоўкі кармоў вядзецца пастаянны і строгі», — падкрэслівае Віктар Статкевіч.

Разам з корманарыхтоўкай аграрыі Любаншчыны актыўна рыхтуюцца да ўборкі збожжавых. І гэта кампанія ўжо не за гарамі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
157 тысяч тон травяністых кармоў нарыхтавалі на Любаншчыне
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика