Працаўнікі сяла: заатэхнік-селекцыянер КУВСП “Гарадзец” Галіна Ермаловіч
06.04.2018
—
Сельское хозяйство
|
На раённай урачыстасці, прысвечанай ушанаванню лаўрэатаў звання “Чалавек года Шаркаўшчыны-2017”, у складзе дэлегацыі КУВСП “Гарадзец” сярод іншых перадавых працаўнікоў сельгаспрадпрыемства прысутнічала і заатэхнік-селекцыянер Галіна Вячаславаўна Ермаловіч. Мы вырашылі скарыстаць магчымасць, каб крыху пагутарыць з гэтай жанчынай. — Нарадзілася і вырасла я ў Лужках, — паведаміла Галіна Вячаславаўна. — Пасля заканчэння школы паступіла ў Лужаснянскі саўгас-тэхнікум. У маладосці, пасля таго як выйшла замуж, разам са сваёй другой паловай мы паехалі жыць ажно на Крайнюю Поўнач. Але настальгія па родных мясцінах, блізкіх і знаёмых людзях непераадольна прысутнічала ў маёй душы. З кожным разам я ўсё часцей у снах бачыла сваю малую радзіму — вёску Лужкі. Неўзабаве я вярнулася сюды, дзе з’явілася на свет, дзе рабіла свае першыя крокі ў жыцці. Ужо шмат год я працую ў мясцовым сельгаспрадпрыемстве. Спчатку была рабочай на зерняскладзе, а апошнія тры гады з’яўляюся заатэхнікам-селекцыянерам. Справа гэта падабаецца, яна мне, як кажуць, па душы. Нягледзячы на тое, што клопатаў хапае, свае абавязкі стараюся выконваць своечасова і бездакорна. Тэхнік-асемянатар, ветурач і я — усе мы працуем у адной зладжанай камандзе. Маімі асноўнымі задачамі з’яўляюцца падрыхтоўка цялушак і кароў да асемянення, разлікі перыядаў ацёлаў. Перыядычна гаспадарцы аказвае дапамогу брыгада ветурачоў-гінеколагаў Глыбоцкага малочнакансервавага камбіната. З імі мы працуем у цесным кантакце. Лічу, што праца ў галіне сельскай гаспадаркі вельмі патрэбная нашаму грамадству, бо ад нас, вяскоўцаў, залежаць харчовая бяспека ўсёй краіны, яе дабрабыт і заўтрашні дзень. Сяргей РАЙЧОНАК. Оставить комментарий
|
|