Пасяўная-2018: імклівы тэмп задаюць лідары. 21.by

Пасяўная-2018: імклівы тэмп задаюць лідары

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

922 (Копировать)

Пачатак мая радуе сваім цяплом, якое ўсталявалася з першых дзён месяца. Пагодныя дні па максімуме імкнуцца скарыстаць аграрыі раёна, каб своечасова правесці пасяўную кампанію. Вось і ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Княж” не марудзяць з ходам вясенне-палявых работ. Планы па сяўбе яравых культур у гэтай гаспадарцы не вельмі вялікія ў параўнанні з іншымі сельгаспрадпрыемствамі, але гэта акалічнасць не ўплывае на прамаруджванне з ходам палявых работ.

Сельгаспрадпрыемству сёлета даведзена пасеяць 1.746 гектараў яравых. Клін зерневых і зернебабовых культур тут павінен скласці 1.016 га. Па стане на 7 мая іх было пасеяна 596 гектараў або  58,7 % да задання. У гаспадарцы на сяўбе задзейнічаны дзве сеялкі — СЗТ-5,4 і “Лемкен”. У сярэднім за дзень яны засяваюць 35-40 гектараў.

Паміж вёскамі Сталіца і Каралева ў адзін з першых майскіх дзён поле плошчай 75 гектараў пад сяўбу рыхтавалі на “Кіраўцах” з дыскатарам і чызелем Сяргей Козел і Аляксандр Лаўрыновіч. Тэхніцы ўжо не адзін дзясятак год, але ва ўмелых руках механізатараў яна працуе з мінімальнымі тэхнічнымі няспраўнасцямі, якія, дзякуючы інжынернай службе, ліквідуюцца аператыўна. Дарэчы, Аляксандр Лаўрыновіч з самага пачатку пасяўной займае лідзіруючыя пазіцыі сярод трактарыстаў раёна, якія занятыя на падрыхтоўцы глебы. На свой рахунак механізатар запісаў ужо звыш          гектараў.913 (Копировать)

У перадавіках знаходзіцца і сеяльшчык Сяргей Хаданёнак на МТЗ-1025. Ён працуе ў счэпе з сеялкай украінскай вытворчасці СЗТ-5,4.

— На сяўбе яравых зерневых я заняты з 16 красавіка, — кажа нам Сяргей. — Праца хоць і цяжкая, але яна высакародная, бо менавіта дзякуючы аграрыям усе мы маем хлеб на стале, клапоцімся пра харчовую бяспеку краіны.

Як паведаміў нам галоўны аграном гаспадаркі Сяргей Мікалаевіч        Клімец, малады механізатар з’яўляецца лідарам на сяўбе. Да таго ж ён яшчэ задзейнічаны ў час корманарыхтоўкі — працуе на комплексе КВК-800. За працоўныя дасягненні Сяргею Хаданёнку сёлета прысвоена ганаровае званне “Чалавек года Шаркаўшчыны”.

За ходам пасяўной разам з галоўным аграномам на ўскрайку поля пільна сачыла і намеснік дырэктара гаспадаркі па ідэалагічнай рабоце Таццяна Іосіфаўна Бохан.

— Ідэалагічная складаючая вясенне-палявых работ з’яўляецца немалаважным фактарам у паспяховым іх правядзенні, — сказала Таццяна Іосіфаўна. — Спецыялістамі гаспадаркі распрацаваныя ўмовы спаборніцтва сярод работнікаў, занятых на яравой сяўбе, акрэслены памеры матэрыяльнага заахвочвання перадавікоў. Галоўны эканаміст сельгаспрадпрыемства перад пачаткам сяўбы правяла з працоўным калектывам нараду, дзе пазнаёміла кожнага з памерамі аплаты за вызначаныя віды работ.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Оставить комментарий

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика