Узнагароды – лепшым
16.05.2018
—
Сельское хозяйство
|
Кожны квартал райкам прафсаюза работнікаў АПК вызначае лепшых жывёлаводаў і аператараў машыннага даення сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна. Зразумела, дасягненні гэтых працаўнікоў не застаюцца па-за ўвагай, і іх нялёгкая праца ўшаноўваецца падарункамі. Па выніках работы за першы квартал сёлета сярод прафсаюзных “пярвічак” гаспадарак раёна найлепшых паказчыкаў у забеспячэнні надояў і сярэднясутачных прываг дасягнулі жывёлаводы на вырошчванні маладняку ва ўзросце да 6 месяцаў Святлана Сядзельская з МТФ “Першая Слабодка” КСУП “Капаткевічы”, якая атрымала на сваіх гадаванцах па 700 грамаў прываг штодня, і жывёлавод з гэтай жа фермы Ірына Козінец, група маладняку якой узростам ад 6 да 12 месяцаў кожныя суткі ў сярэднім на галаву прыбаўляла ў вазе па 654 грамы. Сярод аператараў машыннага даення лепшых надояў за 1 квартал дасягнула Алена Курылава з МТФ “Конкавічы” ААТ “Агра-Слабада”. Яе група кароў у сярэднім за 1 квартал дала на адну галаву па 1414 кілаграмаў малака. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Берднік наведала перадавых працаўніц на рабочых месцах і сярод калег павіншавала жанчын з дасягненнямі, падзякавала за добрасумленную працу, уручыўшы падарункі. Д. АЛЯКСАНДРАЎ. Фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожны квартал райкам прафсаюза работнікаў АПК вызначае лепшых жывёлаводаў і аператараў машыннага даення сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна....
|
|