Тамара Карпович одержала победу в республиканском конкурсе профмастерства среди сортировщиц льноволокна. 21.by

Тамара Карпович одержала победу в республиканском конкурсе профмастерства среди сортировщиц льноволокна

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


На гэтым тыдні Карэліччына стала месцам правядзення рэспубліканскай нарады па пытаннях развіцця льняной галіны, у якой прынялі ўдзел кіраўнікі і спецыялісты Мінсельгасхарчу, канцэрна “Беллегпрам”, РА “Белаграсэрвіс”, прадстаўнікі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, дырэктары льнозаводаў рэспублікі.

 У рамках правядзення нарады адбыўся рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства, у якім свае працоўныя навыкі прадэманстравалі 20 сартавальнікаў ільнянога валакна з буйнейшых ільнозаводаў нашай краіны. ААТ “Карэлічы-Лён” прадставіла Тамара Віктараўна Карповіч (на фота), якая амаль чвэрць стагоддзя працуе на прадпрыемстве.

Асноўнымі крытэрыямі, па якіх члены журы выбіралі пераможцаў, сталі аднастайнасць ільновалакна па колеры, чысціні і даўжыні. Кожная канкурсантка імкнулася сартаваць ільновалакно не толькі якасна, але і хутка. Час правядзення конкурсу быў абмежаваны 10 хвілінамі, пасля чаго журы ацэньвала работу ўдзельніц і налічвала пэўныя балы.

Калі ўсе хваляванні былі пераадолены, ільновалакно адсартавана, а члены журы падлічылі колькасць балаў кожнай удзельніцы конкурсу, сталі вядомы імёны пераможцаў. Выканаўшы заданне лепш астатніх, ганаровае першае месца атрымала карэліччанка Тамара Карповіч. Другі вынік паказала сартавальнік ААТ “Ліёзненскі льнозавод” Алена Каваленка. На трэцяй пазіцыі па колькасці набраных балаў апынулася Таццяна Багдзевіч з ААТ “Мсціслаўльлён”.



У другой частцы конкурсу рукамі сартавальнікаў былі створаны 20 лялек з ільновалакна, кожная з якіх была па-свойму прывабная і арыгінальная. Усе работы заслугоўвалі найвышэйшай хвалы, але быў абраны адзіны пераможца – Святлана Сачко, якая прадставіла ААТ “Слуцкі льнозавод”.

– Конкурс прафесійнага майстэрства сартавальнікаў ільновалакна на рэспубліканскім узроўні праводзіцца ўпершыню, – адзначыла намеснік дырэктара па вытворчасці ААТ “Арэхаўскі льнозавод” Святлана Храбрая, якая ўваходзіла ў склад журы. – Для кожнай удзельніцы конкурс стаў выдатнай магчымасцю пераняць вопыт і ўзяць штосьці новае для сябе. Безумоўна, у кожнага сартавальніка ёсць свой падыход, свае сакрэты сартавання. Назіраючы за канкурсанткай з Карэліч, адразу зразумела, што яна адказна ставіцца да работы. Яе тэхніка мне вельмі спадабалася.

Сама Тамара Віктараўна, нягледзячы на тое, што працуе на ААТ “Карэлічы-Лён” з 1994 года і ведае пра льновалакно ўсё і нават больш, вельмі хвалявалася.

– Сапраўды, перад конкурсам і падчас яго правядзення было хваляванне. Але мне была даручана адказная роля: прадставіць Карэліцкі раён на спаборніцтве такога ўзроўню. Таму  на першы план выйшла жаданне паказаць нашае прадпрыемства з лепшага боку, – падзялілася пераможца рэспубліканскага конкурсу.

 

Аксана ЯНУШ.

Фота аўтара і Іны ЛЕЙКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На гэтым тыдні Карэліччына стала месцам правядзення рэспубліканскай нарады па пытаннях развіцця льняной галіны, у якой прынялі ўдзел кіраўнікі і
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика