Працаўнікі сяла: аператар машыннага даення МТФ “Пялікі” ААТ “Даватарскі” Таццяна Касарэўская
19.07.2018
—
Сельское хозяйство
|
— У маім гурце цяпер 40 галоў, — кажа жанчына, — раздойваю цялушак. Гэта невялікая колькасць. У некаторых даярак у гуртах значна болей кароў. Сёлетняй зімой былі пэўныя складанасці з кармамі, што ўплывала на колькасць надоенага малака. Але з выганам вясной на пашу надоі пачалі расці. Вось і цяпер, калі праходзяць дажджы, падрастае добры травастой. Спадзяёмся, што надоі будуць яшчэ павышацца. Як паведамілі нам у райкаме прафсаюза работнікаў АПК, Таццяна Касарэўская па выніках працы за чэрвень стала лідарам сярод аператараў машыннага даення Шаркаўшчынскага раёна. У сярэднім яна атрымала па 530 кілаграмаў малака ад кожнай каровы. А гэта добры паказчык. Сяргей РАЙЧОНАК. Оставить комментарий
|
|