Уклад у агульную справу. 21.by

Уклад у агульную справу

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Па стане на 31 ліпеня ў ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” убрана 1105 гектараў збожжавых і зернебабовых. Гэта складае 48 % ад неабходнага. За дзень, 30 ліпеня, камбайнеры зжалі 101 гектар (4,4 %). Кожны ў сярэднім дае па 34,2 цэнтнера.

Важкі ўклад у агульную справу ўносіць старшы камбайнер Пётр Куратнік, які  шмат гадоў жне збажыну ў сваёй гаспадарцы. Ён летась заняў у ёй першае месца. І сёлета не здае пазіцый. На ўчарашнюю раніцу камбайнам “Лексіён-540” убраў 143 гектары, намалаціў амаль 500 тон збожжа. А шчыруе Пётр Міхайлавіч  з маладым памочнікам Дзмітрыем Куратнікам (на фота 1).


Фота 1

На адным полі з імі ў дзень нашага прыезду збажыну  на “Палессі” ўбіраў старшы камбайнер Віктар Гаціла (фота 2).

Каб удзельнікам жніва добра працавалася, ім у поле прывозяць смачныя абеды і падвячоркі са сталовай райаграсэрвіса. Раздатчыца Вікторыя Гаціла  (фота 3) з усмешкай жадае ўсім  прыемнага апетыту.


Фота 2

Фота 3

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па стане на 31 ліпеня ў ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” убрана 1105 гектараў збожжавых і зернебабовых. Гэта складае 48 % ад
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика