У кожнай сельгасарганізацыі — свой лідар. 21.by

У кожнай сельгасарганізацыі — свой лідар

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  


Жніво-2018 у разгары, а хутка выйдзе і на фінішную прамую. Ва ўсіх гаспадарках раёна яго  ўдзельнікі працуюць старанна, добрасумленна, каб убраць ураджай аператыўна і да апошняга каласка, да апошняга  зярняткі. Працаўнікі СВК “Агракамбінат Сноў” ідуць у  лідарах індывідуальнага раённага  спаборніцтва. Варта назваць і лепшых прадстаўнікоў іншых гаспадарак, якія ад світання да змяркання шчыруюць на палях.

Так, у ААТ “Новае жыццё” за лідарам Георгіем Антано-вічам услед ідуць старшыя камбайнеры Васіль Шарапа і прадстаўнік маладога пакалення Сяргей Саленік. У ААТ “Грыцкевічы” першынство цвёрда трымае Георгій Закудоўскі, на яго раўняюцца Сяргей Гаспадарык і Юрый Наполеў. У ААТ “Гарадзея” лідзіруе Андрэй Баран, мала ад яго адстае Георгій Ліхута. Перадавікі збожжавай нівы ў ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” — Аляксандр Сукала і Уладзімір Шыманскі, у ААТ “Сейлавічы” — Вячаслаў Хвіцько і Уладзімір Праневіч, у ААТ “Лань-Нясвіж” — Віктар Драздоў і Віктар Рабушка, у ААТ “17 Верасня” — Сяргей Каленік і Мікалай Сідарцоў. У эксперыментальнай базе “Свеклавічная”  больш за іншых намалаціў Андрэй Макарэвіч, на другім месцы — Вадзім Мархель. У ЗАТ “1 Мая” першынство ўтрымлівае старшы камбайнер  Сяргей Галабурда, другім ідзе Сяргей Піваварэвіч. У ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” не здае першынства Пётр Куратнік, на другой пазіцыі — Аляксандр Крыўко. У ААТ “Юшавічы” ў лідарах Анатоль Міхайлаў, з малым  адрывам ад яго ідзе Аляксандр Янскі. У ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” лепш іншых спрацаваў Уладзімір Цымбал. У справы доследнай навуковай станцыі ўносяць свой пасільны ўклад камбайнеры Вячаслаў Стульба і Аляксандр Ігнатчык, а Нясвіжскай сортавыпрабавальнай станцыі — Аляксандр Шалоха і Аляксандр Янцэвіч.

Акрамя названых вышэй снаўчан, сярод вадзіцеляў на адвозцы збожжа ў сваіх гаспадарках на правым  фланзе — Анатоль Тамашэвіч з “Новага жыцця”, Аляксандр Шынгель з “Лань-Нясвіж”, Вікенцій Гурын з “Гарадзеі”, Міхаіл Заяц з “Грыцкевіч”, Дзмітрый Янукевіч са “Свеклавічнай”, Валерый Зянько з  “17 Верасня”, Мікалай Верамейчык з “1 Мая”, Тадэвуш Няглюй з “Нясвіжскага  райаграсэрвіса”, Яўген Царыкевіч  з “Сейлавіч”, Міхаіл  Чыркун з “Нясвіжскіх Астровак”, Дзяніс Ляхновіч з “Агракамбіната Нясвіжскі”. У “Юшавічах” асабліва стараецца Канстанцін Падамацька, у сортавыпрабавальнай станцыі — Іван Андронаў, у доследнай навуковай станцыі — Андрэй Корсак.

Гэтую публікацыю мы падрыхтавалі на падставе аператыўных даных па стане на 2 жніўня , якія паступаюць у Нясвіжскі РК прафсаюза работнікаў АПК.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жніво-2018 у разгары, а хутка выйдзе і на фінішную прамую. Ва ўсіх гаспадарках раёна яго  ўдзельнікі працуюць старанна, добрасумленна, каб
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика