Чалавек і яго справа: дыспетчар ААТ “Жвіранка” Зінта Валюшкіна. 21.by

Чалавек і яго справа: дыспетчар ААТ “Жвіранка” Зінта Валюшкіна

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

882— 4 жніўня наша дыспетчар і загадчыца склада гаруча-змазачных матэрыялаў сельгаспрадпрыемства Зінта Мікалаеўна Валюшкіна будзе адзначаць юбілейны дзень нараджэння, напішыце, калі ласка, пра яе, — папрасіла нас падчас чарговага наведвання ААТ “Жвіранка” намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Ганна Мар’янаўна Бездзель. — Гэты чалавек заслугоўвае таго, каб пра яе быў змешчаны матэрыял на старонках раённай газеты.

Зінта Мікалаеўна была занятая запаўненнем дакументацыі, калі мы прыйшлі ў яе рабочы пакой.

— У нашай гаспадарцы пра кожнага можна пісаць артыкулы для газет і часопісаў, бо людзі тут старанныя і працавітыя, — крыху сарамліва сказала жанчына. — Я такі ж звычайны работнік сельгаспрадпрыемства, як і ўсе астатнія. Нарадзілася я ў Латвійскай ССР. У 1980-х гадах бацькі пераехалі на пастаяннае месца жыхарства з Прыбалтыкі ў Беларусь, а менавіта, у вёску Більдзюгі. Тут я скончыла мясцовую школу, затым Полацкі сельскагаспадарчы тэхнікум. Пачала працаваць у былым калгасе імя Кутузава з кастрычніка 1987 года. З той пары мінула трыццаць год, але жыццё на вёсцы і працу ў сельгаспрадпрыемстве я не прамяняла на горад. Тым больш, што тут жа стварыла сваю сям’ю. Разам з мужам Міхаілам працуем у гаспадарцы, ён з’яўляецца электрагазазваршчыкам. Разам выхавалі сына і дачку, якія ўжо самастойна працуюць. Сын Сяргей з’яўляецца ваенным, нясе службу ў Астраўцы, што на Гродзеншчыне. Дачка Вікторыя працуе ў Шаркаўшчынскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Работа мая хоць і мае свае пэўныя складанасці і цяжкасці, але мне падабаецца. Калі нешта не атрымліваецца, заўсёды акажа дапамогу працоўны калектыў, а ён у нас вельмі зладжаны і дружны. Кіраўніцтва гаспадаркі таксама прымае самы непасрэдны ўдзел у вырашэнні вытворчых праблем і пытанняў. Карацей кажучы, усе мы шчыруем у адной камандзе, а гэта і з’яўляецца асноўным фактарам працы, накіраванай на станоўчы вынік.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Оставить комментарий

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика