Надвор'е падвяло, а людзі – не. 21.by

Надвор'е падвяло, а людзі – не

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Які камбайнер ці вадзіцель на жніве не жадае стаць тысячнікам? 

Запаветны паказчык дасягаюць і перасягаюць працавітыя, настойлівыя, адказныя. У гарачы ўборачны час з’яўленне на рахунку хлебароба чатырохзначнай лічбы – падзея знакавая. Таму кожнага асабіста віншуе ў полі кіраўніцтва раёна.


Фёдар Ефіменка, КСУП «Судкова»



Фёдар Канапелька, КСУП «Судкова»

На здымках – рэкардсмены жніва! У гэты нялёгкі год насуперак усім прыродным капрызам яны не падводзяць, своечасова і хутка дастаўляюць хлеб у засекі. Майстры перавозак – Сяргей Аўдзеенка і Аляксандр Ходас з эксбазы «Стралічава», Уладзімір Бандарэнка і Міхаіл Анісенка з КСУП «Веляцін».



Уладзімір Бандарэнка, КСУП «Веляцін»



Міхаіл Анісенка, КСУП «Веляцін»

Быць сярод перадавікоў для гэтых мужчын – справа знаёмая, яны штогод у ліку лепшых.
Тысячнікаў ушанавалі – уручылі падарункі першы намеснік старшыні райвыканкама Жанна Яўгеньеўна Бажок, кіраўнікі і спецыялісты гаспадарак, прафсаюзы. Цёплыя словы, пажаданні і наказы – і вадзіцелі зноў на маршруце: на палетках чакаюць камбайны.

Сяргей Аўдзеенка, эксбаза «Стралічава»



Аляксандр Ходас, эксбаза «Стралічава»

Да слова, Хойнікшчына – лідар у вобласці па тэмпах – убрана больш за 70% плошчаў. Сёння ў раёне павінен з’явіцца першы экіпаж-тысячнік, яго таксама чакаюць прыемныя сюрпрызы.

Тэкст і фота Наталлі ЧЭКАН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Які камбайнер ці вадзіцель на жніве не жадае стаць тысячнікам?  Запаветны паказчык дасягаюць і перасягаюць працавітыя, настойлівыя, адказныя. У гарачы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика