Профсоюзы вручили очередные награды тысячникам на уборочной страде. 21.by

Профсоюзы вручили очередные награды тысячникам на уборочной страде

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Здаецца, толькі ўчора скончылася пасяўная кампанія-2018. На полі каля в. Міратычы некалькі месяцаў таму беражна закладваў у глебу насенне будучага ўраджаю механізатар СВК “Свіцязянка-2003” Сяргей Валер’евіч Сіроцін. Але час ляціць хутка. І вось аграрый гаспадаркі з таго самага поля ўжо збірае залатыя зярняткі – вынік сваёй веснавой працы.

Менавіта тут, на збожжавых палетках “Свіцязянкі”, камбайнавы экіпаж, у склад якога ўваходзяць камбайнер Сяргей Сіроцін і памочнік Ігар Уласевіч, пачуў у свой адрас словы ўдзячнасці за працу і віншаванні з працоўнай перамогай. Іх камбайнавы экіпаж на “КЗС-1218” першым у раёне намалаціў 1000 тон зерня.


Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Леанідаўна Пянькоўская ў прысутнасці загадчыка ўчастка №1 СВК “Свіцязянка-2003” Юрыя Георгіевіча Фурса і намесніка старшыні гаспадаркі па ідэалагічнай рабоце Алены Аляксандраўны Клаўсуць уручыла перадавому экіпажу Дыплом Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК за перамогу абласнога спаборніцтва на ўборцы зерневых і зернебабовых культур ураджаю 2018 года, грашовыя прэміі і прафсаюзныя падарункі.

– Я мясцовы жыхар, родам з в. Міратычы. У гаспадарцы працую з 2001 года. Гэта мой восьмы сезон на ўборачнай, – дзеліцца Сяргей Сіроцін.

Увогуле, у СВК “Свіцязянка-2003” працуе цэлая сямейная дынастыя Сіроціных: сястра Марына – у сталовай, брат Дзмітрый – на трактары. Бацька Валяр’ян Лук’янавіч таксама ўносіць свой уклад у развіццё гаспадаркі, працуе слесарам на мехмайстэрнях. Але самае галоўнае, што іх аб’ядноўвае, – жаданне жыць і працаваць на малой радзіме.


Вызначаюцца новыя імёны перадавікоў і на адвозцы зерня. Граматай раённага аб’яднання прафсаюза работнікаў АПК, грашовай прэміяй і прафсаюзнымі падарункамі ўзнагароджаны трактарыст-машыніст СВК “Жухавічы” Аляксандр Мікалаевіч Гірэйка, які першым у раёне на трактары МТЗ-1221 перавёз 1000 тон зерня падчас уборачнай кампаніі бягучага года.

Аксана Януш
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здаецца, толькі ўчора скончылася пасяўная кампанія-2018. На полі каля в. Міратычы некалькі месяцаў таму беражна закладваў у глебу насенне будучага
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика