Уборачная ў КУВСП “Гарадзец”
09.08.2018
—
Сельское хозяйство
|
— Нягледзячы на шматлікія цяжкасці, нашы работнікі, якія задзейнічаны на жніве, дабрасумленна адносяцца да сваіх абавязкаў, працуюць, як кажуць у народзе, ад зары да зары, — сказала нам намеснік дырэктара сельгаспрадпрыемства па ідэалагічнай рабоце Наталля Віктараўна Катушонак. — Яскравым прыкладам тут можа быць камбайнер Юрый Урублеўскі. Мужчына ўжо не першы год з’яўляецца лідарам не толькі на жніве, але і на выкананні іншых сельскагаспадарчых работ, на якіх ён задзейнічаны. Радуюць нас сваімі поспехамі і маладыя механізатары — Андрэй Каснікоўскі і Віктар Урублеўскі. На трактарах МТЗ-82 хлопцы шчыруюць на розных відах работ і, дарэчы, вылучаюцца сярод іншых сваёй адказнасцю да даручаных спраў і дысцыплінай. Каля аграгарадка Верацеі на 30-гектарным полі абмалот ячменю праводзіў камбайнер Іван Кірсанаў. Прыпыніўшыся на хвілінку, Наталля Віктараўна Катушонак павіншавала камбайнера з працоўнымі поспехамі, уручыла яму невялікі падарунак. Не засталіся без віншаванняў і работнікі, якія задзейнічаны на збожжатаку. Намеснік дырэктара гаспадаркі таксама павіншавала іх з працоўнымі поспехамі, уручыла невялікія падарункі. Сяргей РАЙЧОНАК. Оставить комментарий |
|