
Намеснік дырэктара ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” па вытворчасці сельгаспрадукцыі — першы намеснік Уладзімір Куратнік, памочнік брыгадзіра Таццяна Суравец і механізатар Андрэй Калдомаў, які ў дзень нашага наведвання трамбаваў сянажную масу ў траншэі каля МТФ “Саска Ліпка”, клапоцяцца пра добрую якасць корму, пастаянна кантралююць яе
У гаспадарках раёна для жывёлы назапашана 6779 тон сена і 107281 тона сенажу. Усяго — 34435 тон кармавых адзінак. На адну ўмоўную галаву жывёлы гэта склааде па 7,2 цэнтнера кармавых адзінак. У т.л. па 12,6 ц нарых-тавалі ў ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, па 11,66 ц — у ААТ “Лань-Нясвіж”, па 10,08 ц — у ААТ “Новае жыццё”.
Травы трэцяга ўкосу па раёне ўбраны на 2720 гектарах. З іх 1015 га — у ААТ “Гарадзея”, 447 га — у СВК “Агракамбінат Сноў”, 444 га — у ААТ “Грыцкевічы”. Гэта работа вядзецца ў 8-і гаспадарках.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.
Фота Аляксандра ДЗІДЗЕВІЧА.