Працавітыя, гаспадарлівыя, адказныя жанчыны МТФ «Юзэфова» ААТ «Ельня-Агра»
10.08.2018
—
Сельское хозяйство
|
Многія з прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва гарманічна спалучаюць у сабе некалькі роляў: яны і любячыя жонкі, і клапатлівыя матулі, і руплівыя гаспадыні, і сумленныя працаўніцы… Застаецца толькі здзівіцца, як яны ўсё паспяваюць! Той, хто некалі прыдумаў назваць жанчын слабым полам, моцна памыліўся. Родам яна з вёскі Чарамхова. Бацькі ўсё жыццё працавалі ў калгасе імя Калініна: бацька — вадзіцелям, маці — даяркай. Трымалі вялікую гаспадарку: кароў і некалькі свіней з парасятамі, кур. Алёна не цуралася ніякай работы: кароў даіла, агарод палола ад пустазелля — словам, дапамагала бацькам, як і ўсе вясковыя дзеці. Як паведаміла нам жанчына, на малочнатаварнай ферме ўтрымліваецца 210 галоў дойнага статка. За ліпень па ферме ўсяго атрымана 82 тоны 400 кілаграмаў малака. Быў час вячэрняй дойкі. У той дзень працавалі аператары машыннага даення Людміла Вячаславаўна Філіч, Галіна Анатольеўна Урбановіч, Святлана Нікалаеўна Ісакава, якіх на трактары ў поле прывёз механізатар Аляксандр Аляксандравіч Рубніковіч. У той дзень пасвіў статак Іван Ігнацьевіч Буда. У кожнай жанчыны свой гурт, прыблізна па сорак сем галоў. Насыпаўшы ў кармушкі канцэнтраты для кароў, аператары машыннага даення ўзяліся за працу. Трэба сказаць, што даільныя апараты не вельмі хутка напаўняліся сырадоем. Яно і зразумела — травастой сёлета на пашы не надта добры, а гэта напрамую ўплывае на колькасць атрыманага малака. Даенне двухразовае. Першая дойка пачынаецца ў пяць гадзін раніцы, другая — у чатыры гадзіны вечара. — Сумленныя адносіны працоўнага калектыву да выканання сваіх абавязкаў і якасны корм садзейнічаюць таму, што з нашай малочнатаварнай фермы малако ў сярэднім на 100 працэнтаў рэалізуецца гатункам “экстра”, — кажа Алена Паўлаўна Шышковіч. — Найлепшых поспехаў у ліпені дасягнула даярка Галіна Анатольеўна Урбановіч. У якой валавы надой за ліпень склаў 21 тону 300 кілаграмаў, на карову — 463 кілаграмы. Зразумела, што на дасягнутым калектыў спыняцца не будзе. Наперадзе чакаецца расцёл, а значыць, будзе павелічэнне надояў. Дзякуючы такой зладжанай рабоце, жанчыны маюць станоўчыя паказчыкі, якія будуць расці і павышацца ў далейшым. — Ведаеце, да чалавека і да жывёлы трэба падабраць ключык, — напрыканцы нашай размовы заўважае Алёна Паўлаўна. — За гэты час упэўнілася, што вельмі важны ў вытворчасці малака ўсё ж чалавечы фактар. Кажуць, што будучыня за комплексамі, а мне куды бліжэй мая ферма. Новыя тэхналогіі, канешне, добра, але ўсё жывое ласку любіць. На ферме больш індывідуальны падыход да жывёлы. Напрыклад, я ведаю ўвесь свой статак — па нумарах помню некаторых кароў і цялушак. А даяркі, дык і ўвогуле, могуць пра характар кожнай сваёй падапечнай расказаць. Ад таго, якая атмасфера ў калектыве, як кожны ставіцца да сваіх абавязкаў, залежыць агульны вынік. А мяне ад хвароб і дрэнных думак ратуе праца. Алена АНАНІЧ.
Оставить комментарий
|
|