Проста героі. Жніва
13.08.2018
—
Сельское хозяйство
|
Заўсёды з прыўзнятым настроем сустракаюць на хлебным полі ці збожжатаку першага намесніка старшыні райвыканкама Жану Яўгеньеўну Бажок пераможцы раённага спаборніцтва на жніве. Бо яны добра ведаюць, што яна прыехала не з пустымі рукамі. Дыпломы і грашовыя прэміі атрымліваюць усе, хто запісвае на свой рахунак жаданую тысячу тон. Максім Крысенка Леанід Чэркас Міхаіл Кірычэнка Сёлета, на жаль, колькасць тысячнікаў не вялікая па прычыне не багатага ўраджаю. Дагэтуль віншаванні прымалі хлебаробы толькі трох гаспадарак – «Веляцін», «Судкова» і эксбазы «Стралічава». І вось эстафету жніўных перамог прыняў «Аграсервіс» – тут вылучыўся малады вадзіцель Міхаіл Кірычэнка. Дарэчы, ён першы з кагорты маладых у раёне. Таму і атрымаў падарункаў больш за астатніх – ад раённай улады, кіраўніцтва сваёй гаспадаркі, а таксама грамадскіх аб’яднанняў «БРСМ» і «Белая Русь». Уручаючы падарункі, Жанна Яўгеньеўна шчыра віншавала пераможцаў, дзякавала за добрасумленнасць, імпэт у няпросты для сельскіх працаўнікоў год і жадала новых поспехаў. Падарункі для сваіх герояў падрыхтавалі і кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў. Уборачная кампанія ў раёне на фінішы, але спадзяёмся, што ў спісе тысячнікаў яшчэ з’явяцца новыя імёны. Тэкст і фота Наталлі ЧЭКАН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заўсёды з прыўзнятым настроем сустракаюць на хлебным полі ці збожжатаку першага намесніка старшыні райвыканкама Жану Яўгеньеўну Бажок пераможцы раённага...
|
|