Першая тысяча на адвозцы
14.08.2018
—
Сельское хозяйство
|
У Глускім раёне на жніве з’явіўся першы тысячнік-вадзіцель. Гэта Уладзімір Няборскі з ААТ “Турыно-агра”, ён перавёз ад камбайнаў 1 080 тон зерня (па стане на 10 жніўня). Павіншаваць яго з гэтай працоўнай перамогай на поле, што за вёскай Старына, прыехалі намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Ігар Арцёмчык, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Леўчанка, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Лугін і намеснік дырэктара ААТ па ідэалагічнай рабоце Надзея Жук. Яны падзякавалі вадзіцелю-перадавіку за яго добрасумленную і самаадданую працу, павіншавалі з гэтай працоўнай перамогай і пажадалі, каб і далей справа ладзілася, а поспехі памнажаліся. Уладзімір Мікалаевіч насамрэч працуе самааддана — і з братам Юрыем на камбайне, і вадзіцелем на адвозцы зерня. Каб усюды паспець, трэба добра пакруціцца, і ён стараецца, бо разумее, што пара цяпер гарачая і вельмі адказная — жніво. Таму доўгіх прамоў і разважанняў не было — добрыя словы, поціскі рук, кветкі, падзяка і прэмія ад раённага выканаўчага камітэта, каштоўны падарунак ад раённага аб’яднання прафсаюзаў, падзяка, прэмія і вымпел ад галіновага прафсаюза. А потым над полем палілася песня — прыгожая, звонкая, вясёлая. Такі падарунак перадавіку прывезлі салісты народнага ансамбля “Вярбічанька”, каб падзякаваць, падтрымаць, прыўзняць настрой. Бо з добрым настроем і справа лепш ладзіцца. А працы ў полі яшчэ шмат і для вадзіцеляў, і для камбайнераў, жніво прадаўжаецца. Т. ЛУКАШЭВІЧ Фота В. ЧУЧВАЛ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Глускім раёне на жніве з’явіўся першы тысячнік-вадзіцель. Гэта Уладзімір Няборскі з ААТ “Турыно-агра”, ён перавёз ад камбайнаў 1 080 тон зерня (па стане на 10...
|
|