К уборке урожая в Осиповичском районе подключились работники ряда предприятий и организаций района
14.08.2018
—
Сельское хозяйство
|
Справа гонару аграрыяў — своечасова і якасна ўбраць дары ніў. З няпростай задачай ім самастойна складана было б справіцца, таму садзеянне, якое аказваюць прадпрыемствы горада і раёна тэхнікай і людзьмі, зараз вельмі дарэчы. Адпаведнае рашэнне райвыканкама ў сувязі з недастатковай забяспечанасцю сельгасарганізацый спецыялістамі рабочых прафесій, механізатарамі і тэхнікай для выканання работ, звязаных з падрыхтоўкай і правядзеннем уборкі ўраджаю, было прынята загадзя яшчэ ў чэрвені. Сваіх працаўнікоў камандзіравалі ў вёску ДДЛГУ “Асіповіцкі доследны лясгас”, УКП ЖКГ, ААТ “АЗАА”, рыбгас “Свіслач”, аўтапарк № 19 і іншыя арганізацыі. У выніку зараз на жніве дадаткова задзейнічана 40 работнікаў патрэбнай кваліфікацыі. Найбольшая іх колькасць у ААТ “Авангард-Ніва” — паўтара дзясятка. — У прынцыпе, працай людзей, якія накіраваны на дапамогу, задаволены, — падзяліўся меркаваннем кіраўнік акцыянернага таварыства Сяргей Сідарэнка. — Iдучы ў гаспадарку, яны ведаюць, што ад іх чакаюць часовыя калегі і поле. Усялякія пытанні, зразумела, бываюць, але яны вырашаюцца ў ходзе справы. У ААТ “Лапічы”, напрыклад, асабліва хваляць аўтаагрэгатчыка Сяргея Кузняцова. Разам з напарнікам Андрэем Сугакам яны складаюць адзін з лепшых экіпажаў не толькі гаспадаркі, але і раёна. Кузняцоў у “Лапічах” працуе ўжо не на першым жніве, так што можна яго назваць вопытным камбайнерам. Не раз, як і сёлета, у час гарачай пары перасаджваўся за камбайн ААТ “Каменічы” і вадзіцель Градзянскай урачэбнай амбулаторыі Мікалай Гіліцкі. Так сказаць, мяняе адзін жыццёва важны транспарт на другі. Ён з мясцовых, таму такая камандзіроўка і ўвогуле зручная. Кіраўніцтва работай гэтага спецыяліста задаволена. — У асноўным камандзіраваныя кадры працуюць з добрай аддачай, — дзеліцца намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віктар Зуеў. — Калі і ўзнікаюць якія праблемы, то яны звязаныя з графікам работы: не кожны, асабліва датычна гараджан, прывык быць занятым штодня. А ніва, зразумела, ніякіх выхадных не дае. Былі некаторыя пытанні ў гэтым кірунку ў ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” і “Ясень-АГРА”, на сёння ўсё ўладкавана. Увогуле ж персанал, які накіраваны ў сельгаспрадпрыемствы, падпарадкуецца рэжыму работы, устаноўленаму правіламі ўнутранага працоўнага распарадку ў сельскагаспадарчых арганізацыях. Хачу падзякаваць усім хлебаробам, і няважна, якое месца працы лічыцца асноўным, хто ў гэтыя жнівеньскія спякотныя дні шчыруе на ўборцы хлеба, разумеючы важнасць даручанага. Валянціна ПАШКЕВIЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Справа гонару аграрыяў — своечасова і якасна ўбраць дары ніў. З няпростай задачай ім самастойна складана было б справіцца, таму садзеянне, якое аказваюць...
|
|