Жніво-2018 у Асіповічах: факты, лічбы, людзі. 21.by

Жніво-2018 у Асіповічах: факты, лічбы, людзі

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На Асіповіччыне ўборачная кампанія выйшла на фінішную прамую. Па стане на ўчарашнюю раніцу хлебаробамі раёна ўбрана 7569 гектараў ніў — 91%. Намалочана 16549 тон збожжа, сярэдняя ўраджайнасць — 21,9 ц/га.

На працягу ўсяго жніва лідзіруючыя пазіцыі займаў філіял “Белшына-агра” ААТ “Белшына”. Па апошніх дадзеных працаўнікі гэтай гаспадаркі намалацілі 5354 тоны, атрымаўшы ўраджайнасць 33,7 ц/га. Iм засталося ўбраць усяго 4% плошчаў. З трэцяга месца на другое напрыканцы мінулага тыдня перамясціліся жорнаўскія аграрыі: сярэдняя ўраджайнасць тут 23,4 ц/га, а намалот — 2640 тон. Працаўнікі “Лапічаў” з уборкай ужо справіліся, кожны гектар даў аддачу ў 23 цэнтнеры. У астатніх сельгаспрадпрыемствах здабыткі значна ніжэйшыя. Напрыклад, ураджайнасць збожжа ў ААТ “Авангард-Ніва” 16,9 ц/га, ААТ “Каменічы” — 16,5. I гэта яшчэ не самыя нізкія паказчыкі.

За апошнія дні значна папоўнілася кагорта асіповіцкіх “тысячнікаў”. Зразумела, пераважна дзякуючы “белшынаўцам”. Сярод экіпажаў першынство трымаюць Віталь і Аляксандр Дубінчыкі: разам з рапсам намалот сына і бацькі складае 1080 тон. За імі ідзе экіпаж Міхаіла Умецкага і Аляксандра Курловіча — 1009 тон. Сярод вадзіцеляў лепшых вынікаў дасягнулі Сяргей Вікторчык з гэтай жа гаспадаркі — разам з рапсам перавёз 1458 тон, наступны вынік у Аляксандра Пятрэнкі з ААТ “ЖорнаўкаАГРА” — 1394. Раман Iўчык з філіяла даставіў ад камбайнаў 1165 тон збожжа, а жорнаўскі вадзіцель Султан Аскераў — 1085. Вынікі, зразумела, пакуль не канчатковыя.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Асіповіччыне ўборачная кампанія выйшла на фінішную прамую. Па стане на ўчарашнюю раніцу хлебаробамі раёна ўбрана 7569 гектараў ніў — 91%. Намалочана 16549 тон...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика