Жніво-2018. Вынікі ўборкі падвялі ў СВК “Агракамбінат Сноў”. 21.by

Жніво-2018. Вынікі ўборкі падвялі ў СВК “Агракамбінат Сноў”

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

У мінулую суботу ў СВК “Агракамбінат Сноў” прайшло ўрачыстае падвядзенне вынікаў ўборкі і ўшанаванне лепшых працаўнікоў, у якім прыняў удзел старшыня райвыканкама Генадзь Салавей.


Фота 1


Фота 2

У сваім звароце да прысутных Генадзь Міхайлавіч адзначыў, што, нягледзячы на зусім неспрыяльнае для хлебаробаў надвор’е, снаўчане зрабілі ўсё магчымае, каб справіцца з сітуацыяй.

— Да сёлетняга ўраджаю вы пачалі рыхтавацца яшчэ з мінулага года, — сказаў ён. — Укладвалі ў зямлю сваю старанную працу і матэрыяльна-тэхнічныя сродкі.  І сёння той каравай, які вы ўнеслі ў агульную скарбонку нашага раёна, атрымаўся вельмі важкім: агракамбінат “Сноў” быў і застаецца флагманам нашага земляробства.

Кіраўнік раёна таксама выказаў словы шчырай па-дзякі калектыву сельгаспрадпрыемства і ўручыў Падзячныя пісьмы старшыні райвыканкама пяці яго працаўнікам (на фота 5 — злева направа): вадзіцелям Віктару Пячкоўскаму і Сяргею Браусевічу, начальніку ўчастка “Арда” Арцёму Шастапёраву, а таксама трактарысту-машыністу Валерыю Плотку  і слесару па рамонце сельгасмашын Анатолю Абрамовічу, якія падчас жніва працавалі старшымі камбайнерамі.


Фота 3

Гаспадар свята, старшыня праўлення СВК “Агракамбінат Сноў”, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалай Радаман (на фота 2 — з вадзіцелем Леанідам Вялічкам), звяртаючыся да сваіх працаўнікоў, таксама адрасаваў ім шмат добрых слоў:

— Урачыста падводзіць вынікі работы стала ў нас добрай традыцыяй. Сёння мы ўшаноўваем не толькі камбайнераў, але ўсіх лю-дзей, якія стваралі ўраджай 2018-га года. Гэта тыя, хто ўносіў угнаенні, хто араў і сеяў, убіраў, адвозіў вырашчанае, апрацоўваў яго на збожжатаках. Усе задачы, якія мы ставілі перад сабой, выкананы. У нас засціртавана ўся салома, сабраны трэці ўкос траў на сянаж, і мы можам рыхтавацца для далейшых работ — уборкі кукурузы на сілас, копкі бульбы. Зараз актыўна сеем азімы рапс. Наперадзе — сяўба азімых збожжавых, якую трэба правесці ў аптымальныя тэрміны з захаваннем усіх тэхналагічных патрабаванняў.


Фота 4


Фота 5

Мікалай Вячаслававіч ад імя праўлення агракамбіната і ад сябе асабіста падзякаваў працаўнікам сельгаспрадпрыемства за той уклад, які кожны з іх унёс у атрыманне ўраджаю, забяспечыўшы тым самым харчовую бяспеку Нясвіжскага раёна і Мінскай вобласці ў цэлым. І хаця з-за вельмі неспрыяльнага надвор’я гаспадарка недаатрымала каля 10 тысяч тон збожжа, было зроблена ўсё магчымае, каб дабіцца ўраджайнасці ў 73,7 ц/га — адной з лепшых у вобласці.

Мікалай Вячаслававіч таксама правёў узнагароджанне лепшых працаўнікоў агракамбіната. Граматамі кіраўніцтва і прафкама гаспадаркі былі адзначаны пераможцы спаборніцтва сярод камбайнераў Сяргей Вайняк (на фота 1 — з караваем), Уладзімір Яфімчык, Анатоль Абрамовіч. Сярод вадзіцеляў, занятых на адвозцы збожжа, — Дзмітрый Міклашэвіч, Леанід Вялічка, Віталь Мамонька. Лепшым на сушцы збожжа стала звяно ў складзе Сяргея Якаўца (на фота 1 — справа на першым плане) і Мікалая Рэута, якія працавалі на сушылцы “S-628”. Усяго былі ўзнагароджаны 156 чалавек з розных галін сельгаспрадпрыемства.

Працаўнікоў сельгаспрадпрыемства з заканчэннем жніва павіншаваў таксама галоўны аграном агракамбіната Аляксандр Шаманаў (фота 4).

Свята не было б святам без музыкі і песень, якімі герояў дня парадавалі мясцовыя артысты: народны ансамбль песні “Вяночак”, народны ансамбль “Акцэнт”, вакальны ансамбль “Каларыт”, выхаванцы старэйшай і малодшай груп харэаграфічных калектываў Сноўскага СЦК (фота 3).

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулую суботу ў СВК “Агракамбінат Сноў” прайшло ўрачыстае падвядзенне вынікаў ўборкі і ўшанаванне лепшых працаўнікоў, у якім прыняў удзел
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика