Механизатор ОАО «Кореличи-Лён» Александр Войтешик победил в районном соревновании по тереблению льна. 21.by

Механизатор ОАО «Кореличи-Лён» Александр Войтешик победил в районном соревновании по тереблению льна

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Свой 39-ы дзень нараджэння Аляксандр Вайцешык, механізатар ААТ «Карэлічы-Лён», дакладна запомніць надоўга. 22 жніўня ўвесь калектыў віншаваў яго не толькі з нагоды чарговага дня анёла, але і як пераможцу раённага спаборніцтва на ўборцы льну.


— Аляксандр Сцяпанавіч Вайцешык першым у раёне на КСЛ выцерабіў 150 га лёну, — віншуючы героя дня, сказала старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Ірына Пянькоўская.

Яна ўручыла перадавіку грамату райкама АПК, знак пераможцы спаборніцтва і грашовую прэмію. Да віншаванняў далучылася старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Лідзія Шэўка, якая падарыла віноўніку ўрачыстасці кветкі.

Майская і чэрвеньская засухі ў гэтым годзе негатыўна паўплывалі на беларускі шоўк. З-за недахопу дажджу якасць валакна пакідае жадаць лепшага.

— Уборачныя плошчы ў гэтым годзе складаюць 1437 гектараў, — расказвае аграном льнозавода Андрэй Комар, — убрана ўжо 524 га, альбо 36%. Льнонасення сабрана 322 тоны пры ўраджайнасці 3,5 ц/га. Думаю, каля 360 тон насення будзем мець. Аднак гэтага будзе недастаткова для пасеву пад новы ўраджай. Таму прыйдзецца дакупіць прыкладна тон 50.

Дакладных прагнозаў наконт якасці льновалакна новага ўраджаю як добры аграном Андрэй Комар не робіць. Галоўнае, каб не было зацяжных дажджоў, якія могуць загубіць ураджай. Пры ўсім пры гэтым на сённяшні дзень льнотрасты збіраюць па 2,8 тоны на круг. Карэліцкія льнаводы павінны спрацаваць не горш, чым у мінулым годзе і сабраць каля 4 тысяч тон сыравіны.

Цярабленне белага золата аграрыі завяршылі ў пачатку другой дэкады жніўня, прыкладна праз два тыдні лён будзе звезены з палёў.

Іна ЛЕЙКА
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Свой 39-ы дзень нараджэння Аляксандр Вайцешык, механізатар ААТ «Карэлічы-Лён», дакладна запомніць надоўга. 22 жніўня ўвесь калектыў віншаваў яго не толькі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика