Па стане на 28 жніўня ў сельгаспрадпрыемствах раёна нарыхтавана 9785 тон сена, 131598 т сенажу, 6301 т сіласу. На 1 умоўную галаву жывёлы гэта складае па 8,92 цэнтнера кармавых адзінак. Найбольш — у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” (15,5 ц), ААТ “Лань-Нясвіж” (13,53 ц), ААТ “Новае жыццё” (12,47 ц), ЗАТ “1 Мая” (10,72 ц), ААТ “Юшавічы” (10,63 ц).
Працягваецца ўборка траў трэцяга ўкосу. У апошні дзень, 27 жніўня, іх касілі ў ААТ “17 Верасня” (29 га), “Нясвіжскі райаграсэрвіс” (35 га), “Лань-Нясвіж” (50 га), “Юшавічы” (37 га), падбор вялі вераснёўцы, ланцы і першамайцы, а таксама механізатары ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”.