Трамбоўка вядзецца бесперапынна
10.09.2018
—
Сельское хозяйство
|
Не стала выключэннем і эксбаза «Стралічава». Тут таксама кукуруза сёлета ўрадзіла на славу, і з 28 жніўня ў гаспадарцы пачалі класці першыя сіласныя траншэі. Раней звычайнага ў гэтым годзе паспела і кукуруза для ўборкі на зерне. Расказвае галоўны аграном эксбазы В.П. Ярац: Два кормаўборачныя камбайны працуюць зараз на ўборцы кукурузы на сілас: А.Ю. Пабядзінскі на КВК-800 і А.С. Герасенка на УЭС-2-250. З запланаваных 2433 гектараў убрана 328 (13%). Дарэчы, у першую чаргу ўбіраем кукурузу ва ўрошчы «Ужар», што знаходзіцца ў канцы н.п. Стралічава. Там плануем перазалужыць землі пад новую пашу для жывёлы. Механізатар эксбазы «Стралічава» М.А. Пранягін На адвозцы зялёнай масы занята 11 адзінак тэхнікі: 7 аўтамабіляў розных марак і мадыфікацый і 4 трактары з прычэпамі. Трамбоўкай зялёнай масы тут на пагрузчыку «Амкадор» у дзённы час займаецца вопытны механізатар М.А. Пранягін. На ноч на сваім «Амкадоры» яго змяняе Р.У. Семянчук. Так што трамбоўка тут, як і належыць, вядзецца бесперапынна. Так што з заданнем павінны паспяхова справіцца. Для гэтага ў нас сёння ёсць усе магчымасці: выдатная кукуруза, выдатная тэхніка і выдатны настрой людзей на выніковую і плённую работу. Запісаў Віктар НАЗАРАНКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па календары – пачатак восені, а гэта значыць, што ідзе ўборка кукурузы як на сілас, так і на зерне. Тым болей, што ў гэтым годзе «царыца палёў» парадавала... |
|