Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Міхаіл Русы наведаў ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат” і ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”. 21.by

Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Міхаіл Русы наведаў ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат” і ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У сераду ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат” і ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” наведаў намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Міхаіл Русы. Галоўнай мэтай візіту стала знаёмства высокага госця з ходам уборкі цукровых буракоў і кукурузы на зерне, а таксама азімай сяўбы ў нашым раёне на прыкладзе “Нясвіжскіх Астровак”.

У гутарцы з журналістамі Міхаіл Русы нагадаў, што, згодна з даручэннем Прэзідэнта Беларусі, да 1 кастрычніка ў нашай краіне павінна быць завершана сяўба азімых збожжавых. Яшчэ адна важная задача —  уборка цукровых буракоў. Яна павінна быць завершана да 1 лістапада. Да гэтай даты таксама даручана ўбраць кукурузу на сілас і зялёны корм, а таксама на зерне.


На здымку (справа налева): старшыня райвыканкама
Генадзь Салавей, намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі
Беларусь Міхаіл Русы, дырэктар ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” Васіль Халопіца на адным з палёў сельгаспрадпрыемства

Першым аб’ектам, які наведаў намеснік Прэм’ер-міністра, стала поле на ўездзе ў аграгарадок Астроўкі, дзе ішла ўборка кукурузы на зерне. Міхаіл Русы абмеркаваў тут са старшынёй райвыканкама Генадзем Салаўём асаблівасці вырошчвання і ўборкі гэтай культуры, ацаніў агульны стан раслін, асабліва іх пачаткаў, а таксама ўраджайнасць. Намеснік Прэм’ер-міністра паназіраў за работай зернеўборачных камбайнаў “Палессе-1218”, якімі кіравалі механізатары Уладзімір Жэрка і Валерый Кішко. Зерне ад камбайнаў адвозілі ва-дзіцелі Васіль Майсейчык, Міхаіл Курдун, Сяргей Малышка.


Вадзіцель ААТ “Нясвіжскія
Астроўкі” Васіль Майсейчык заняты на адвозцы
зерня кукурузы ад камбайна

Наступным пунктам маршруту стаў збожжасушыльны комплекс “КЗС-30”, дзе віцэ-прэм’ер пазнаёміўся з працэсам сушкі зерня кукурузы. Затым ён агледзеў 11-гектарнае поле паблізу мехмайстэрняў, на якім ішла сяўба азімай трыцікале. Там на трактары “Джон Дзір” з сеялкай “Амазонэ” працаваў Яўген Ватазін. Дарэчы, у той момант, калі дэлегацыя знаходзілася паблізу мехмайстэрняў, туды якраз заязджаў новы трактар “Беларус-3522”, набыты гаспадаркай за кошт уласных сродкаў у лізінг, што было станоўча ацэнена Міхаілам Русым.

Апошнім аб’ектам, дзе ён пабываў, стала 52-гектарнае поле, на якім ішла ўборка цукровых  буракоў. На момант візіту яны былі тут убраны прыкладна на 50 %. З усёй адказнасцю на камбайне “Кляйнэ” шчыравалі камбайнер Віталь Манулік з памочнікам Алегам Шуканам. Там жа працавала звяно па адгрузцы салодкага кораня — пагрузчык “Кляйнэ”, прадастаўлены ААТ “Агратэхпаслуга”, і некалькі грузавых машын.

Софя ЛЮБАНЕЦ.

Фота Генадзя Жынкова, БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сераду ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат” і ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” наведаў намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Міхаіл Русы. Галоўнай мэтай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика