На Кореличчине выбрали лучших зоотехников-селекционеров, ветврачей-гинекологов и техников-осеменаторов (фото+видео). 21.by

На Кореличчине выбрали лучших зоотехников-селекционеров, ветврачей-гинекологов и техников-осеменаторов (фото+видео)

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Шчырыя, працавітыя, простыя ў словах і вартыя ў справах, удзельнікі раённага конкурсу прафесійнага майстэрства сярод спецыялістаў сельскагаспадарчых арганізацый па ўзнаўленні статка буйной рагатай жывёлы сустрэліся 17 кастрычніка на базе адміністрацыйнага будынка механічных майстэрняў КСУП “Царука” абмяняцца вопытам і ў сумленным спаборніцтве вырашыць, хто сёлета стане лепшым з лепшых у прафесіі.


Такая знакавая падзея для прадстаўнікоў жывёлагодаўчай галіны Карэліччыны – добрая традыцыя яшчэ з савецкай пары. У наш час раённае спаборніцтва праходзіць у адпаведнасці з патрабаваннямі Пастанаўлення Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі “Аб парадку правядзення конкурсу майстэрства сярод работнікаў па штучным асемяненні жывёл” і спрыяе павышэнню прафесійных якасцяў удзельнікаў, удасканаленню тэхналогій, метадаў і прыёмаў у штодзённай працы спецыялістаў, а таксама абагульненню вопыта і абмену ведамі як паміж журы і канкурсантамі, так і між прадстаўнікамі малодшага і старэйшага пакаленняў.

Галоўным арганізатарам конкурсу з’яўляецца Карэліцкі цэнтр селекцыі і генетыкі пры непасрэдным удзеле і актыўнай падтрымцы мясцовых улад, сельгаспрадпрыемстваў і райкама прафсаюза работнікаў АПК.

Сёлета прайсці выпрабаванне прафесіяй вырашылі 30 удзельнікаў, па 10 чалавек у трох асноўных катэгорыях: заатэхнікі-селекцыянеры, ветэрынарныя ўрачы-гінеколагі, тэхнікі-асемянатары. Калі для першых дзвюх груп конкурс уяўляў сабою вусны іспыт з адказам на 3 пытанні білета, то для асемянатараў ён быў абсалютна практычным: сваё майстэрства яны даказвалі словам і справай на імправізаваным працоўным месцы з усімі неабходнымі прыладамі і абсталяваннем.

Пытанні і каментарыі падчас конкурсу гучалі сур’ёзныя, рацыянальныя і надзённыя, а журы прадстаўлялі выключныя прафесіяналы: першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама Аляксандр Мікалаевіч Манько і галоўны заатэхнік-селекцыянер РУСП “Гродзенскае племпрадпрыемства” Ларыса Віктараўна Бекіш (секцыя тэхнікі-асемянатары); намеснік начальніка аддзела арганізацыі вытворчасці і механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама Валянціна Паўлаўна Манько і галоўны заатэхнік-селекцыянер РУСП “Гродзенскае племпрадпрыемства” Лілія Венядзіктаўна Жук (секцыя заатэхнікі-селекцыянеры); вядучы ветэрынарны ўрач-гінеколаг Карэліцкай райветстанцыі Віктар Віктаравіч Калбаска і вядучы заатэхнік-селекцыянер Карэліцкага цэнтра селекцыі і генетыкі Георгій Анатольевіч Курак (секцыя ветэрынарныя ўрачы-гінеколагі).

Першы намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Мікалаевіч Коршун прыняў удзел у працы ўсіх трох секцый, выступіўшы як у ролі прадстаўніка журы, так і дарадчыка для канкурсантаў. У сваёй прывітальнай прамове ён адзначыў: “Сёння Гродзенская вобласць займае лідзіруючыя пазіцыі ў жывёлагадоўчай галіне краіны. І прыемна, што Карэліцкі раён дэманструе добрыя паказчыкі працы ў рэгіёне. Часта зусім не ў цяплічных умовах нашы спецыялісты дасягаюць высокіх вынікаў. Нам ёсць чым ганарыцца і куды імкнуцца. Таму падчас нашага конкурсу я жадаю ўсім, так як тут сабраліся лепшыя, зрабіць самыя каштоўныя інвестыцыі ў будучыню – абмяняцца вопытам і набыць нешта новае для сябе ў плане ведаў”.

Таксама пажадалі эфектыўнага дыялога ў межах раённага спаборніцтва, прафесійных набыткаў і плённай працы ўдзельнікам і журы дырэктар Карэліцкага цэнтра селекцыі і генетыкі Галіна Георгіеўна Карп і старшыня КСУП “Царука” Аляксандр Мікалаевіч Лейка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шчырыя, працавітыя, простыя ў словах і вартыя ў справах, удзельнікі раённага конкурсу прафесійнага майстэрства сярод спецыялістаў сельскагаспадарчых арганізацый...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика