У гаспадарках раёна працягваецца рамонт тэхнікі. На днях мы завіталі на мехдвор ААТ “Гарадзея”, каб даведацца, як тут рыхтуюцца да вясны.

Уладзімір Мароз рамантуе пярэдні мост у МТЗ-82
Як расказаў галоўны інжынер таварыства Валерый Гапановіч, зараз вя-дзецца рамонт кормаўборачнай тэхнікі, машын для ўнясення арганічных угнаенняў, ідзе падрыхтоўка трактароў да тэхагляду.

Арцём Мацавіла мяняе падшыпнікі ў раскідвальніку арганічных угнаенняў ПРТ-10

Іван Лугоўскі зараз заняты на рамонце свайго МТЗ-1221. Ён наладжвае рухавік і каробку перадач
Што датычыць глебаапрацоўчай тэхнікі, то культыватары, плугі былі адрамантаваны, згодна з графікам, да 1 студзеня. Як адзначыў Валерый Вячаслававіч, рамонтныя работы будуць завершаны ў тэрмін і пасля тэхагляду тэхніка выйдзе ў поле. Першай на чарзе будзе культывацыя, затым — ворыва, падрыхтоўка глебы пад сяўбу збожжавых культур і далей — цукровых буракоў і кукурузы.
Вольга КАНДРУКЕВІЧ.