Вынікі раённага спаборніцтва па вытворчасці малака і вырошчванні маладняку БРЖ за сакавік 2019 года. 21.by

Вынікі раённага спаборніцтва па вытворчасці малака і вырошчванні маладняку БРЖ за сакавік 2019 года

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

качество-молока-768x461 (1)Райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падведзены вынікі раённага спаборніцтва па вытворчасці малака і вырошчванні маладняку БРЖ за сакавік.

Сярод аператараў машыннага даення кароў першае месца ў

Людмілы Хаданёнак з МТФ “Германавічы” ААТ “Княж”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 465 кілаграмаў малака. Другое месца ў Веры Лагун з МТФ “Зорка” ААТ “Ельня-Агра”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 458 кілаграмаў малака. Трэцяе месца ў Вікторыі Сёма з МТФ “Пялікі” ААТ “Даватарскі”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 333 кілаграмы малака.

Сярод аператараў па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы першае месца ў Антаніны Маркелавай з фермы “Падобы” ААТ “Буеўшчына”. Сярэднясутачная прывага ў яе гурце склала 885 грамаў. Другое месца ў Юрыя Хаданёнка з МТФ “Зорка” ААТ “Ельня-Агра”. Сярэднясутачная прывага ў яго гурце склала 723 грамы. Трэцяе месца ў Валянціны Рубніковіч і Івана Рубніковіча з фермы “Сталіца” ААТ “Княж”. Сярэднясутачная прывага ў іх гурце склала 647 грамаў.

Сярод малочнатаварных ферм лепшай вызначана МТФ “Зорка” ААТ “Ельня-Агра” (загадчык Уладзімір Пажарскі). Прырост вытворчасці малака да адпаведнага перыяду мінулага года склаў 107%, сярэдні надой на адну карову за квартал — 938 кілаграмаў, таварнасць рэалізаванага малака — 90%, рэалізавана малака дзяржаве гатункам “экстра” — 83%.

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика