У КУВСП імя Маркава і ААТ «Буеўшчына» ўзнагародзілі перадавікоў пасяўной
11.05.2019
—
Сельское хозяйство
|
Калі амаль скончылася вясенняя пасяўная кампанія ў сельгаспрадпрыемствах раёна — самы час падвесці вынікі зробленаму, узнагародзіць і падзякаваць за працу работнікаў вёскі. У КУВСП імя Маркава на мінулым тыдні лепшыя механізатары атрымалі падзякі, падарункі і пачулі ад кіраўніцтва, адміністрацыі і прафсаюзнага камітэта гаспадаркі словы віншаванняў і найлепшых пажаданняў. Заслужаныя ўзнагароды з рук дырэктара Юрыя Лазарца атрымалі механізатары Аляксандр Кірэй, Аляксандр Руткоўскі і Канстанцін Юдыцкі. Не застаецца па-за ўвагай у кіраўніцтва ААТ “Буеўшчына” праца мясцовых аграрыяў. Тут таксама адзначылі перадавікоў. Падзякі за працу атрымалі сеяльшчык Аляксандр Парпуціс і Уладзімір Падоба. Апошні быў заняты на падрыхтоўцы глебы пад сяўбу. Намеснік кіраўніка гаспадаркі Аляксандр Гернат падкрэсліў, што ў сельгаспрадпрыемстве кожную вясну распрацоўваюцца ўмовы працоўных спаборніцтваў для тых, хто заняты на падрыхтоўцы глебы і сяўбе. Пераможцы атрымліваюць граматы, каштоўныя падарункі, грашовыя прэміі. Сяргей РАЙЧОНАК.
|
|