“Белагра-2019”. Карова Шайен з МТФ “Новы Сноў” СВК “Агракамбінат Сноў” заняла другое месца сярод жывёлін трэцяй  лактацыі. 21.by

“Белагра-2019”. Карова Шайен з МТФ “Новы Сноў” СВК “Агракамбінат Сноў” заняла другое месца сярод жывёлін трэцяй  лактацыі

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На конкурсе племянных кароў

малочнай пароды, што праходзіў

падчас міжнароднай выставы

“Белагра-2019”, карова Шайен з МТФ “Новы Сноў” СВК “Агракамбінат Сноў” заняла другое месца сярод жывёлін

трэцяй  лактацыі.

Дэманстравалася на выставе і першацёлка Мечта с МТК “Сычы”, якая “прывезла” дамоў атэстат І ступені. “У яе выдатныя паказчыкі: дае больш за 39 кілаграмаў малака ў суткі, тлустасць яго — 3,93 %, утрыманне бялку — 3,4 %, — расказвае загадчык МТК “Сычы” Анастасія Роўда. — Ускладваем на яе  вялікія спадзяванні: поў-насцю патэнцыял раскрыецца на чацвёртай лактацыі”.

Даглядалі і даілі сваіх падапечных на выставе ветурач Андрэй Кадлубай, аператар па штучным асемяненні кароў Андрэй Чаргейка, аператары машыннага  даення Алена Астроўская і Наталля Вялічка.

Другое месца ў намінацыі “чацвёртая лактацыя і вышэй” заняла карова Роза з МТК “Жанкавічы” ААТ “Новае жыццё”. Як расказала заатэхнік-селекцыянер гаспадаркі  Тамара Чурак, якая з аператарам  па штучным асемяненні Аляксандрам Лабажэвічам  суправаджала карову на выставе, ад Розы атрымліваюць штодзённа 51 — 56  кілаграмаў малака. Пры сярэднім надоі за 2018 год па гаспадарцы 8410 кілаграмаў Роза дала  за трэцюю лактацыю 11759 кілаграмаў малака тлустасцю 3,75 %, з утрыманнем 3,43 % бялку.

Нашы рагатыя прызёры ўзнагароджаны Кубкамі, дыпломамі і грашовымі прэміямі.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На конкурсе племянных кароў малочнай пароды, што праходзіў падчас міжнароднай выставы “Белагра-2019”, карова Шайен з МТФ “Новы Сноў” СВК “Агракамбінат
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика