Спякота на сенажаці. Працэс нарыхтоўкі кармоў у ААТ «Ельня-Агра»
20.06.2019
—
Сельское хозяйство
|
Нягледзячы на складаныя абставіны, якія на цяперашні момант маюцца ў аграрным сектары, яго работнікі працуюць старанна і на станоўчы вынік. Такога ж прынцыпу прытрымліваюцца і ў ААТ “Ельня-Агра”. Тут не глядзяць на капрызы надвор’я, а працуюць наперакор цяжкасцям. Па стане на 20 чэрвеня ў гаспадарцы нарыхтавалі 6,7 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы. Гэта крыху менш, чым за адпаведны перыяд мінулага года. — Сёння (19 чэрвеня) плануем закончыць закладку чацвёртай сянажнай траншэі, — паведаміў нам дырэктар сельгаспрадпрыемства Міхаіл Якімовіч. — Нарыхтавалі гэтага корму крыху больш за 3000 тон. Сена маем 281 тону. На двары спёка, засуха, але працэс нарыхтоўкі кармоў ідзе планамерна. Калі мы наведалі гаспадарку, сянаж закладалі на МТФ “Юзэфова”, а правяленую масу сюды прывозілі з сенажацяў, якія знаходзяцца за вёскай Красоўшчына. Адлегласць не малая, затраты на транспарціроўку таксама вялікія. Тым не менш, выбару няма, бо травастой сёлета ва ўсіх гаспадарках вельмі слабы, таму і займаюцца яго нарыхтоўкай нават з самых аддаленых палёў. Кіпіць работа на сенажаці. Імкліва, адзін змяняючы другога, пад’язджаюць пад загрузку правяленай масай да КЗР-10 вадзіцелі і механізатары. Не марнуючы часу, адвозяць зялёнку ў сянажныя траншэі. Праца ў мясцовых аграрыяў спорыцца. |
|