Аграфірма “Слаўгарадскі”: эстафета жніва
23.07.2019
—
Сельское хозяйство
|
Чарговую паездку ў “Слаўгарадскі” — паглядзець, як праходзіць уборачная, — мы намецілі на пятніцу, 19 ліпеня. Прыехалі з раніцы на поле каля Чапаева і акурат трапілі на ўзнага-роджванне: намеснік дырэктара аграфірмы па ідэалагічнай рабоце (і наш нязменны і незаменны гід у гэтай гаспадарцы) Вікторыя Самусева ўручала Падзякі (і грашовыя прэміі) механізатарам, якія лідзіруюць у гэтым сезоне. Іх атрымалі старшы камбайнер Дзмітрый Валёха і камбайнер Яўген Макрыдаў, а таксама вадзіцель на адвозцы Мікалай Штылёў. На той дзень экіпаж намалаціў 330 тон, гэта з улікам рапсу і свірэпіцы. Папраўдзе, растлумачыла намеснік па ідэалогіі, усе экіпажы працуюць, можна сказаць, нароўні, розніца паміж іх намалотамі невялікая. Сяголета ў “Слаўгарадскім” на жніве шчыруюць пяць экіпажаў. На полі мы яшчэ сустрэлі і сфатаграфавалі Аляксандра Кірылава (старшы камбайнер) і Яўгена Маёрава. Юрый Грашчанка і Уладзімір Зайцаў, Аляксандр Гаравікоў і Віктар Палуян, камандзіраваны сюды з “Жылкамгаса”, у дзень нашага прыезду былі на рамонце. Не заспелі мы на полі і братоў Гаравіковых, абодва яны прыцягнутыя з іншых гаспадарак: Сяргей, старшы камбайнер, — з лясгаса, Мікалай — з “Жылкамгаса”. Але ж сапраўды ўсе, і “свае”, і “не свае”, працуюць аддана, адказна, між іншым, на жніво гультаёў і не бяруць. Абавязкова трэба сказаць і пра вадзіцеля Аляксея Хромчанку, ён, як і Мікалай Штылёў, адвозіць зерне ад камбайнаў, і розніца паміж адвезеным імі таксама невялікая, мо якія сто тон, расказала намеснік дырэктара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чарговую паездку ў “Слаўгарадскі” — паглядзець, як праходзіць уборачная, — мы намецілі на пятніцу, 19 ліпеня. Прыехалі з раніцы на поле каля Чапаева і акурат...
|
|