Лучшие из лучших. В Кореличском районе наградили первый экипаж, наполотивший 1000 тонн зерна. 21.by

Лучшие из лучших. В Кореличском районе наградили первый экипаж, наполотивший 1000 тонн зерна

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На календары другая палова лета, а гэта значыць, што ўборачная кампанія на Карэліччыне ідзе поўным ходам. Яе галоўныя героі – сціплыя і стрыманыя рупліўцы – адказна і самааддана выконваюць сваю працу, імкнучыся вывесці раён у сапраўдныя лідары. Экіпаж Аляксандра Зусько і Андрэя Крапіўніцкага з КСУП “Лукі-Агра” – яскравы таму прыклад. Хлебаробы сталі першымі ў раёне, хто змог намалаціць 1000 тон зерня.


Узнагародзіць лідараў уборачнай гонкі і выказаць шчырыя словы падзякі на палеткі гаспадаркі прыехалі першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Анатолій Коршун, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Пянькоўская, дырэктар КСУП “Лукі-Агра” Мікалай Гавіна і намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Наталія Мардзіловіч. Таленавітыя аграрыі ўзнагароджаны Дыпломамі Гродзенскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК, грашовымі прэміямі і памятнымі падарункамі. Трэба адзначыць, што сёлетнія тысячнікі працуюць разам на камбайне “John Deerе” ўпершыню. І калі прозвішча Аляксандра Зусько мільгае амаль у кожнай раённай зводцы перадавікоў сельгасработ, то для яго памочніка Андрэя Крапіўніцкага гэтая ўборачная кампанія другая па ліку.

– Нягледзячы на тое, што па спецыяльнасці я будаўнік, мяне ўсё жыццё цягнула ў сельскую гаспадарку, – дзеліцца Андрэй Крапіўніцкі. – З Аляксандрам Міхайлавічам нам працуецца добра. Заўсёды знаходзім агульную мову і намагаемся дапамагаць адзін аднаму, бо без гэтага, вядома, такога выніку не было б. Увогуле, галоўнае – гэта слухаць больш вопытнага хлебароба і нікуды не спяшацца.

Сакрэт поспеху сціплага і стараннага Аляксандра Зусько, дарэчы, вельмі падобны. Мужчына таксама лічыць, што галоўнае на полі – павольнасць і размеранасць. Як гаворыцца, цішэй едзеш – далей будзеш. І, як бачым, шматлікія ўзнагароды на працягу дваццаці гадоў добра адлюстроўваюць праўдзівасць гэтай прымаўкі. Выходзячы на працу з першымі промнямі сонца і вяртаючыся – з апошнімі, такія работнікі, як Аляксандр і Андрэй служаць выдатнай гарантыяй таго, што на стале беларусаў заўсёды будзе смачны і духмяны хлеб.

Вікторыя КАСЦЮК
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На календары другая палова лета, а гэта значыць, што ўборачная кампанія на Карэліччыне ідзе поўным ходам. Яе галоўныя героі –
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика