Подведены итоги жатвы: кореличские аграрии вторые в области по урожайности и валовому намолоту, третьи в республике — по урожайности. 21.by

Подведены итоги жатвы: кореличские аграрии вторые в области по урожайности и валовому намолоту, третьи в республике — по урожайности

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прагучалі заключныя акорды жніва. Прыемна і адначасова крыху сумна: абмалаціўшы апошнія гектары спелай збажыны, магутныя камбайны паставілі кропку ва ўборцы зерневых 2019 года. Не будзе перабольшаннем сказаць, што галоўны экзамен хлебаробаў – жніво – карэліцкія аграрыі вытрымалі на выдатна. Каравай-2019 атрымаўся цяжэй за леташні прыкладна на 20 тысяч тон зерня.


– Сёлетняя ўборка збожжавых на Карэліччыне прайшла зладжана, арганізавана, яе вынікі парадавалі: намалочана амаль 106 тысяч тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 53,1 ц/га, – адзначае начальнік аддзела арганізацыі вытворчасці і механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама Генадзій Белы.

– Падводзячы вынікі жніва, можна смела гаварыць аб перадавых пазіцыях Карэліцкага раёна: ён стаў другім у вобласці па сярэдняй ураджайнасці і агульнаму намалоту, саступіўшы толькі Гродзенскаму раёну, і трэцім у рэспубліцы па ўраджайнасці пасля Нясвіжскага і Гродзенскага раёнаў, аграрыі якіх атрымалі 60 ц/га і 59,5 ц/га адпаведна. Раённую тройку лідараў па ўраджайнасці складаюць СВК “Маяк-Заполле” (77,8 ц/га), КСУП “Племзавод Карэлічы” (70,6 ц/га) і СВК “Жухавічы (67,5 ц/га). Атрымаўшы добрыя паказчыкі, агранамічная служба раёна не плануе спыняцца на дасягнутым. Рэзервы для росту яшчэ ёсць, апошняе слова – за надвор’ем.
На ўчарашнюю раніцу на Карэліччыне засталося ўбраць нязначную колькасць позніх зерневых культур. Так, аграрыям СВК “Жухавічы” – 19 га проса, КСВУП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская” – 50 га грэчкі.

Сабраўшы ўраджай з палёў, перад карэліцкімі аграрыямі стаіць важная задача – уборка і сціртаванне саломы. На раніцу 20 жніўня салома ўбрана на 14473 га, што складае 73% вызваленых плошчаў. Засталося ўбраць 5468 га.

Пасля заканчэння жніва ў гаспадарках раёна вызвалілася частка механізатараў і тэхнікі, што дазваляе вярнуцца да актыўнай нарыхтоўкі кармоў, завяршыць другі ўкос і перайсці да трэцяга.

– На мінулых выхадных на палетках і сенажацях КСУП “Лукі-Агра”, СВК “Жухавічы”, КСУП “Племзавод Карэлічы” плённа працавала корманарыхтоўчая тэхніка. На раніцу 20 жніўня ў раёне нарыхтавана 9065 тон сена, закладзена 130756 тон сенажу, – прыводзіць статыстычныя даныя Генадзій Белы. – Найбольш аб’ектыўным паказчыкам, які дазваляе ацэньваць паспяховасць корманарыхтоўчай кампаніі, з’яўляецца колькасць нарыхтаваных цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы. На сённяшні дзень Карэліцкі раён дасягнуў найвышэйшага ў вобласці паказчыка – 14,2 цэнтнера кармавых адзінак пры сярэднеабласной лічбе 10,48. Лідарам раёна па гэтым паказчыку з’яўляецца СВК “Маяк-Заполле”, дзе нарыхтавана 19,2 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную рагулю.

У канцы жніўня Гарадзейскі цукровы камбінат пачне прымаць першыя партыі салодкага ўраджаю-2019. Таму не за гарамі старт уборкі цукровых буракоў. Уборачную кампанію бягучага года працягне здрабненне кукурузы на сілас і абмалочванне залатых зярнят царыцы палёў.

Аксана ЯНУШ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прагучалі заключныя акорды жніва. Прыемна і адначасова крыху сумна: абмалаціўшы апошнія гектары спелай збажыны, магутныя камбайны паставілі кропку ва ўборцы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика