Навіны АПК. Сельгаспрадпрыемствы раёна прыступілі да ўборкі цукровых буракоў. 21.by

Навіны АПК. Сельгаспрадпрыемствы раёна прыступілі да ўборкі цукровых буракоў

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

. Як і патрабавалася па тэхналогіі, азімы рапс у раёне пасеялі да 26 жніўня. 25-га жніўня былі закрыты апошнія 105 гектараў. Усяго гэтая каштоўная кармавая культура заняла сёлета 2 873 гектары — 103 % да запланаванага.

. Гаспадаркі раёна актыўна рыхтуюць глебу пад сяўбу азімых збожжавых. У тым ліку ўносяць мінеральныя ўгнаенні. Так, па стане на 26 жніўня фосфарныя рассеяны на плошчы 5094 га, калійныя — 5387 га.

. Сельгаспрадпрыемствы раёна прыступілі да ўборкі цукровых буракоў у раннія тэрміны. На гэтай рабоце задзейнічаны вопытныя механізатары. Напрыклад, у ААТ “Новае жыццё” — Дзмітрый Юрашчык, які ўбірае салодкі корань больш за 20 гадоў. У ААТ “Грыцкевічы” на камбайне “Грыма” шчыруюць механізатары Сяргей Гаспадарык і Сяргей Цыуля. Для ранніх тэрмінаў уборкі тут вызначылі 30-гектарнае поле каля аграгарадка Грыцкевічы, а ўсяго ў гаспадарцы гэтая культура займае 300 гектараў.

У цэлым па раёне буракаводам трэба ўбраць ураджай з плошчы 4383 гектары.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
. Як і патрабавалася па тэхналогіі, азімы рапс у раёне пасеялі да 26 жніўня. 25-га жніўня былі закрыты апошнія 105
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика