«Дажынкі-2019»: свята хлебаробаў, свята рук працоўных. 21.by

«Дажынкі-2019»: свята хлебаробаў, свята рук працоўных

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

19

Ты запомни, сынок,

Золотые слова —

Хлеб всему голова,

Хлеб всему голова!

Па добрай традыцыі на завяршэнні сельскагаспадарчых работ у абласцях нашай краіны праходзяць фестывалі-кірмашы працаўнікоў сяла “Дажынкі”. Не выключэннем стаў і сёлетні год для хлебаробаў Віцебшчыны. Свята прайшло 28 і 29 верасня ў гасцінным горадзе Браславе.

Больш за 60 лепшых камбайнераў і механізатараў Віцебшчыны ў ліку іншых прызёраў абласнога спаборніцтва атрымалі ўзнагароды абласнога выканаўчага камітэта, абласнога Савета дэпутатаў, рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.

Сёлета агульная вага каравая Віцебскай вобласці дасягнула адзнакі амаль у адзін мільён тон. Як адзначыў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Мікалаевіч Шарснёў, гэта больш мінулагодняга паказчыка амаль на адну трэцюю частку.

Свой важкі ўклад у намалочаныя тоны зерня ўраджаю 2019 года зрабілі і аграрыі Шаркаўшчынскага раёна. Хлебаробы нашага рэгіёну змаглі сабраць 39631 тону зерня з плошчы 16173 гектары. Сярэдняя ўраджайнасць склала 24,5 цэнтнераў з гектара.

Сумленная і шчырая работа працаўнікоў сяла ніколі не застаецца па-за ўвагай у кіраўніцтва раёна, вобласці і рэспублікі. Абласное свята “Дажынкі-2019”, якое прайшло ў Браславе, яскравы таму доказ. Сярод узнагароджаных былі і прадстаўнікі Шаркаўшчынскага раёна, якія атрымалі граматы, падзякі, каштоўныя падарункі на галоўнай пляцоўцы свята.

Намесніку дырэктара КУВСП “Гарадзец” па сельскай гаспадарцы Віктару Краснадубскаму ўручаны сертыфікат на набыццё трактара МТЗ-82. Камбайнеры ААТ “Даватарскі” Юрый Ардынскі і ААТ “Буеўшчына” Андрэй Пастны ўзнагароджаны Ганаровай граматай Віцебскага аблвыканкама і Ганаровай граматай Віцебскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК.

— Для мяне гэта ўжо чацвёртыя па ліку дажынкі, у якіх прымаю ўдзел, — сказаў нам Юрый Геронцьевіч. — Упершыню атрымаў такую ўзнагароду за сваю працу. Гэта, несумненна, надае сілы і падштурхоўвае да новых працоўных вышынь і вытворчых паказчыкаў.

— На абласное свята працаўнікоў вёскі я трапіў упершыню, — падзяліўся сваімі ўражаннямі Андрэй Пастны. — Прыемна, што з такой увагай ставяцца да нашай працы і прадстаўнікі ўлады, і звычайныя людзі, якія ведаюць цану хлебу і цану сялянскай працы.

Прыемным падарункам стала ўручэнне нашым землякам, механізатарам Валерыю Фёдараву з ААТ “Агратэхсэрвіс” і Яўгенію Максімаву з ААТ “Даватарскі”, электравеласіпедаў айчыннай вытворчасці маркі “Віцязь”. Гэтыя падарункі яны атрымалі ў ліку іншых механізатараў, якія працуюць на энерганасычаных трактарах К-744 “Кіравец”, з рук дырэктара ААТ “Пецярбургскі трактарны завод” Сяргея Серабракова.

— Хутка набліжаецца зіма, нельга будзе перамяшчацца на веласіпедах. Як будзеце выкарыстоўваць свае падарункі ў далейшым? — спыталі мы ў нашых землякоў.

— Пастаўлю дома на захоўванне, а калі надыдзе вясна, буду ездзіць на ім на працу, — адказаў нам Валерый.

— А я свой электравеласіпед перадам жонцы, няхай яна ім і карыстаецца, — з усмешкай адказаў Яўгеній.

Цырымонія ўзнагароджвання перадавікоў сельскай гаспадаркі чаргавалася з выступленнем лепшых дарослых і дзіцячых калектываў Віцебскай вобласці. Свой тален сярод іншых выканаўцаў падарыў браслаўчанам і гасцям горада шаркаўчанін Уладзімір Касцюкевіч. Напрыканцы ўрачыстай часткі з песенным блокам выступіла Заслужаная артыстка Расійскай Федэрацыі Варвара. Апошнім яе канцэртным нумарам стала выкананне разам са зводным хорам Віцебскай вобласці знакамітай песні “Хлеб — всему голова!”. Прысутныя ў зале ўсталі і пад апладысменты разам з артыстамі выканалі гэты твор, які за гады свайго існавання стаў гімнам працоўных сялянскіх рук, гімнам хлебаробаў.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика