Слаўнымі працоўнымі справамі сустракаюць прафесійнае свята ў эксперыментальнай базе “Свеклавічная”.
Перадавікі сельгаспрадпрыемства — вадзіцель Дзмітрый Янукевіч, трактарыст Пётр Губей, галоўны аграном Яўген Саліта, вадзіцель Генадзь Янкоўскі, трактарыст Уладзімір Дзейнека
— У гэтыя дні работнікі сельгаспрадпрыемства завяршылі асеннія палявыя работы. Прыкладваюць намаганні, каб забяспечыць захоўванне ўраджаю, падрыхтавацца да зімоўкі жывёлы,— расказвае галоўны аграном Яўген Саліта. — Таксама па заканчэнні асенняга сезону патрэбна своечасова і якасна закансерваваць тэхніку для забеспячэння яе захаванасці да пачатку вясновых палявых работ, давесці да ладу машынныя двары, добраўпарадкаваць прылеглыя тэрыторыі. Упэўнены: наш калектыў, як заўсёды, выдатна справіцца з усімі задачамі.
Наталля ЕРМАШЭНКА.