Дмитрий Михалёв: «Особое внимание — хлебу!». 21.by

Дмитрий Михалёв: «Особое внимание — хлебу!»

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паспяховае заўтра закладваецца сёння

Дзякуючы шчырай працы  работнікаў сельгаспрадпрыемстваў, укараненню новых тэхналогій кожны год становіцца эфектыўным крокам у развіцці  аграпрамысловага комплексу краіны. Напярэдадні прафесійнага свята аб ходзе спраў у сельскагаспадарчай галіне Асіповіччыны расказаў намеснік старшыні райвыканкама, начальнік   упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Дзмітрый Міхалёў:

— Вытворчасць збожжа і зернебабовых культур, цукровых буракоў, масланасення рапсу, малака і мяса — наша спецыялізацыя.  Асаблівая ўвага заўсёды надаецца хлебу. Самы важкі колас сёлета вырасцілі працаўнікі філіяла “Белшына-агра”: кожны гектар ніў у сярэднім даў 33,3 цэнтнера. Увогуле ж вал збожжа і зернебабовых (без кукурузы), атрыманы раёнам, складаў больш за 19,3 тысячы тон. Леташнія паказчыкі дасягнуты — 108,8%, аднак разумеем, што такі здабытак далёка не мяжа магчымасцей асіповіцкіх аграрыяў.

Год адметны нядрэннай кукурузай: ураджайнасць — 68 цэнтнераў з гектара, ці 106% да леташняга. На сілас убраны ўсе плошчы, на зерне — больш за 60%. Засталіся ўчасткі толькі ў ТАА “Сельгасінвест”.  Добра ўрадзілі цукровыя буракі: 440 ц/га. Самы важкі караняплод вырасцілі “белшынаўцы”: кожны гектар у іх урадзіў прыкладна па 650 цэнтнераў. Не адсталі і працаўнікі ААТ “ЖорнаўкаАГРА”.

Эфектыўна прайшоў этап корманарыхтоўкі. Назапашана 28,8 цэн-тнера кармавых адзінак травяністых кармоў на ўмоўную галаву, што на 4,5 ц.к.а. перавышае леташнія паказчыкі. Сена нарыхтавана 4054 тон, сенажу — 55401, сіласу — 87333. Жывёла будзе забяспечана, справа за рацыянальным кармленнем.

Практыка апошніх гадоў паказала, што на асіповіцкіх землях больш мэтазгодна вырошчваць азі-мыя культуры. Таму было вырашана ўнесці значныя карэктывы ў структуру збожжавых культур пад ураджай 2020 года: азімыя занялі  больш за 6,7 тысячы гектараў — 140% да мінулагодняга на зерне.

 На працягу сезона былі ўнесены гліфасатутрымліваючыя гербіцыды больш як на 8,5 тысячы гектараў, што дазволіла  ажыццявіць   апрацоўку пад сяўбу. Зараз падымаецца зябліва, план якога 5900 гектараў. Работы павінны завяршыць да 15 лістапада. Зямля за-праўляецца  хлорыстым каліем, арганічнымі ўгнаеннямі.

Па папярэдняй распрацоўцы структуры пасеваў у наступным годзе перавага будзе належаць кукурузе на зерне — такім чынам аддача гарантавана. А вось “царыцы палёў” на сілас стане менш. Вызваленыя плошчы зоймуць бабовыя і бабова-злакавыя травы з мэтай патаннення кармавой адзінкі і, адпаведна, узбагачэння рацыёну буйной рагатай жывёлы  кармамі з высокім утрыманнем бялку.

Адбываюцца шматлікія змяненні і ў жывёлагадоўлі. Напрыклад, сёлета было ўведзена 7 сіласна-сянажных траншэй, што павінна вывесці на новы ўзровень якасць захавання кармоў. Да канца года запрацуе малочнатаварная ферма ў Вязычыне, а значыць, варта чакаць яшчэ больш прадукцыі жывёлагадоўлі. Апошнім часам у сельгаспрадпрыемствах палепшыліся паказчыкі па рэалізацыі і таварнасці малака, а ў шэрагу гаспадарак — і па яго вытворчасці.

Шчыра віншую ўсіх працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай галіны АПК з прафесійным святам. Выснова, што менавіта ваша работа забяспечвае сапраўдны дабрабыт беларусаў, цалкам абгрунтаваная. Моцнага здароўя,  аптымізму, сямейнага шчасця і ўрад-лівай сілы роднай зямлі!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паспяховае заўтра закладваецца сёння Дзякуючы шчырай працы  работнікаў сельгаспрадпрыемстваў, укараненню новых тэхналогій кожны год становіцца эфектыўным...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика