На КСУП «Племзавод Кореличи» уверены, что люди в сельском хозяйстве должны работать с комфортом. 21.by

На КСУП «Племзавод Кореличи» уверены, что люди в сельском хозяйстве должны работать с комфортом

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёлетняе жніво прынесла аграрыям КСУП “Племзавод Карэлічы” задавальненне і шчодра аддзячыла за іх старанні. Якасна падрыхтавалі глебу і пасеялі азімыя зерневыя ў аптымальныя тэрміны, унеслі поўную патрэбнасць мінеральных угнаенняў, правялі хімапрацоўку раслін ад хвароб і шкоднікаў. І вынік парадаваў. З кожнага гектара аграрыі сабралі 70,6 цэнтнераў збожжа, што з’яўляецца другім вынікам у раёне.


Дырэктар Сяргей Брынкевіч

– Азімыя зерневыя культуры займаюць 63-64% ад агульнага зерневага кліну, ці 750 га, – адзначае дырэктар КСУП “Племзавод Карэлічы” Сяргей Брынкевіч. – Асабліва парадавала азімая пшаніца. На некаторых участках кожны гектар даў каля 90 цэнтнераў. Надвор’е падчас уборкі стаяла сухое. Таму змаглі сэканоміць на дасушцы зерня. З палёў яно паступала вільготнасцю 13,2-13,8%.

Трактарыст-машыніст Сяргей Лагута

Сёлета на хлебнай ніве добра адпрацавалі 5 камбайнавых экіпажаў: два – на “Лідзе”, тры – на “Палессі”, адзін з якіх выйшаў на жніво ўпершыню. Кожны з экіпажаў намалаціў прыкладна па 1100-1300 тон збожжа.

Добрую ўраджайнасць паказалі і іншыя сельскагаспадарчыя культуры. Рапсавыя палеткі далі 29,1 цэнтнера з кожнага гектара, палі пад цукровымі буракамі – 580 ц/га, кукуруза насілас – 433 ц/га.

Выдатна папрацавалі племзавадчане і на нарыхтоўцы кармоў, аб чым сведчаць рэспубліканскія і абласныя прафсаюзныя ўзнагароды па выніках корманарыхтоўчай кампаніі з траў першага ўкосу. Для паспяховай зімоўкі 2098 галоў буйной рагатай жывёлы гаспадаркі нарыхтавана 836 тон сена, 9179 тон сенажу, 8046 тон сіласу, ці 32,2 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы.

Стабільныя паказчыкі з невялікім плюсам да аналагічнага перыяду 2018 года дае жывёлагадоўчая галіна гаспадаркі. За 10 месяцаў бягучага года атрымана 3710,9 тоны малака. Надой на адну карову складае 4758 кг, валавая прывага – 304,9 тоны, сярэднясутачныя – 730 грамаў.


Механізатары Сяргей Лагута, Аляксандр Алясюк, Васілій Лазінскі, Аляксандр Акулік і Аляксандр Шавейка

Кіраўніцтва племзавода надзяляе значную ўвагу камфортным умовам працы і адпачынку механізатараў, якія падчас палявых работ абавязкова забяспечваюцца гарачым харчаваннем.

– У лютым бягучага года пачаўся рамонт пустуючых памяшканняў у Доме механізатара на тэрыторыі мехмайстэрняў, – расказвае Сяргей Брынкевіч. – У выніку атрымалі камфортную сталовую з усім неабходным для прыгатавання ежы абсталяваннем, душавыя для механізатараў. На рамонтныя работы затрачана каля 53-55 тысяч рублёў.

І сапраўды, абедзенная зала ўражвае ўтульнасцю і чысцінёй. А фоташпалеры з выявай жытнёвага поля настройваюць на плённую працу хлебаробаў.

– Зараз мы працуем у камфортных умовах на сучасным абсталяванні, – дзеліцца загадчыца сталовай Алена Акулік. – У нас усё новае: ад лыжкі і вілкі да мэблі і бытавой тэхнікі. У разгар сельскагаспадарчых работ гатуем 55-60 абедаў для механізатараў.


Загадчыца сталовай Алена Акулік і памочнік повара Наталля Рэўко

Сярэднямесячны заробак у КСУП “Племзавод Карэлічы” – 870 рублёў. Са свайго боку кіраўніцтва гаспадаркі забяспечвае механізатараў неабходнымі запчасткамі для тэхнікі, палівам і аб’ёмам работ. Аграрыям жа сельгаспрадпрыемства застаецца толькі плённа працаваць і адказна ставіцца да сваіх абавязкаў.

Аксана ЯНУШ
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлетняе жніво прынесла аграрыям КСУП “Племзавод Карэлічы” задавальненне і шчодра аддзячыла за іх старанні. Якасна падрыхтавалі глебу і пасеялі азімыя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика