Механизатор Осиповичского района рассказывает о работе в сельском хозяйстве. 21.by

Механизатор Осиповичского района рассказывает о работе в сельском хозяйстве

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У авангардзе вясковых спраў

Юрый Барысаў ведаў яшчэ з дзіцячых гадоў аб тым, што выбера прафесію, звязаную з тэхнікай: заўсёды падабалася вазіцца з дэталямі і вузламі розных механізмаў

Скончыўшы школу ў родных Каменічах, паступіў у Бялыніцкі каледж, дзе і атрымаў патрэбную спецыяльнасць. Вярнуўся дадому і ўладкаваўся на работу трактарыстам у мясцовы калгас “Новы шлях”. Набіраўся вопыту ў старэйшых таварышаў. Затым была служба ў арміі. А пасля — зноў праца на знаёмых палетках. Але хацелася юнаку паспытаць шчасця і дзесьці ў іншым месцы. На яго пошукі пайшло некалькі гадоў, аднак праз некаторы час у чарговы раз апынуўся сярод знаёмых мясцін і людзей. Маладому механізатару даверылі магутны агрэгат — аўтапагрузчык «Амкадор», які не першы год быў на службе ў прадпрыемства, а мінулай восенню пасадзілі на новую сучасную машыну, што, безумоўна, парадавала хлопца і надало ўпэўненасці ў правільнасці прынятага рашэння.

У сельскай гаспадарцы не ўсё так бязрадасна, як лічаць многія, — гаворыць малады механізатар. — Тут можна працаваць і пры жаданні атрымліваць за гэта добрую зарплату. Хоць, шчыра прызнацца, праца вяскоўцаў даволі нялёгкая: напружаны, асабліва ў летні перыяд, графік без выхадных, з ранку да позняга вечара; надвор’е не заўжды спрыяе выкананню пастаўленай задачы. Затое восенню, калі ўраджай ужо сабраны, палі апрацаваны пад пасевы, так прыемна ўсведамляць, што ва ўсё гэта ўкладзена і часцінка тваёй працы. Зімой таксама ёсць дзе рукі прыкласці. Кожны заняты сваёй справай. Клапаціцца пра жывёлу, вывозіць арганіку, працаваць на зернясховішчытолькі невялікі пералік таго, з чым трэба своечасова і акуратна справіцца.

Кіраўніцтва ААТ “Каменічы” задаволена працай Барысава і зацікаўлена ў тым, каб і надалей ён заставаўся ў гаспадарцы.

Каму ж, як не маладым, быць у авангардзе вясковых спраў? — разважае галоўны аграном таварыства Генадзь Кашлач. — За імі ж будучыня сяла. На жаль, у апошні час іх застаецца ўсё менш. Таму да тых, хто вырашыў звязаць жыццё з сельскай гаспадаркай, павышаная ўвага і інтарэс. Што ж тычыцца Юрыя, то хлопец хоць і стрыманы на эмоцыі і словы, затое надзелены працавітасцю, ахайны ў працы, адказна ставіцца да даручанай справы.

Ніна ВІКТОРЧЫК.

n.viktorchik@gzt-akray.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У авангардзе вясковых спраў Юрый Барысаў ведаў яшчэ з дзіцячых гадоў аб тым, што выбера прафесію, звязаную з тэхнікай: заўсёды падабалася вазіцца з дэталямі і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика