Вядуцца вясеннія палявыя работы. 21.by

Вядуцца вясеннія палявыя работы

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Сяголета веснавую пасяўную гаспадаркі краіны распачалі як ніколі рана — яшчэ ў пачатку сакавіка. Папярэдне была падрыхтавана тэхніка, узворваліся палі, уносіліся ўдабрэнні. Па інфармацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, на 30 сакавіка па краіне ранніх яравых зерневых і зернебабовых культур (без уліку кукурузы, грэчкі, проса) было пасеяна 319,2 тысячы гектараў, або 36,8 працэнта да плана, у той час як летась гэты паказчык быў значна ніжэйшы — 25,6 працэнта. Найбольш хуткімі тэмпамі работы традыцыйна вядуцца ў паўднёвых рэгіёнах Беларусі: аграрыі Гомельшчыны, можна сказаць, завяршаюць сяўбу ранніх яравых зерневых і зернебабовых — 91,8 працэнта, у Брэсцкай вобласці працэнт выканання названых работ 85,1, а ў Віцебскай сяўба толькі пачынаецца — 2,6 працэнта.

На Магілёўшчыне раннімі яравымі засеяна 30,4 тысячы гектараў, або 26,9 працэнта, пры тым, што летась было толькі 5,7. Больш, чым было ў мінулым годзе на такую дату, у нашай вобласці падрыхтавана глебы: 43,5 працэнта супраць 15,1 леташніх. На значных плошчах, 167,7 тысячы гектараў, падкормлены азімыя зерневыя, гэта 78 працэнтаў да патрэбнага (2019 год — 17,4 працэнта). Падкормка азімага рапсу выканана амаль на 29 працэнтаў, азімай свірэпіцы — на 25,7 (2019 год — 23,5 і 22,3 працэнта адпаведна). Шматгадовыя травы подкормлены на плошчы ў 22,8 тысячы гектараў, або на 15,3 працэнта (2019 год — 4,2 працэнта). Работы па вывазцы арганікі ў нашай вобласці падыходзяць да завяршэння — 95,2 працэнта, унесена ўгнаенне больш як на 46 працэнтаў да патрэбнага.

У Глускім раёне, паводле даных райсельгасхарча, план вывазкі арганікі выкананы больш як на 80 працэнтаў, унесена ў глебу 63 493 тоны ўгнаення, або 46,6 працэнта ад вывезенай колькасці. Падсеяна 988 гектараў шматгадовых траў, што адпавядае больш як 54 працэнтам, усё гэта бабовыя і бабовыя злакавыя сумесі. Глеба падрыхтавана на плошчы ў 2094 гектары, з іх 527 і 478 гектараў — на рахунку аграфірмы “Слаўгарадскі” і “Глускай Зары” адпаведна.

Сяўба ранніх яравых зерневых культур падыходзіць да завяршэння: у сярэднім па раёне работы выкананы на 92 працэнты, пры гэтым “Турыно-агра” і “Слаўгарадскі” з заданнем ужо справіліся, астатнія гаспадаркі яшчэ сеюць, прычым авёс пасеяны поўнасцю паўсюдна, застаецца ячмень: на 30 сакавіка яго было пасеяна 678 гектараў, а патрэбна 1130. Адна гаспадарка, “Турыно-агра”, адсеялася па абедзвюм культурам: 110 гектараў ячменю і 135 гектараў аўса. Усе сельгасарганізацыі займаюцца падкормкай азімых зерневых: план работ складае амаль 7000 гектараў, яны праведзены на плошчы ў 3480 гектараў, або на 49,9 працэнта: на 67,4 працэнта ў “Турыно-агра” і на 65,4 у “Глускім райаграпрамтэхзабеспячэнні”.

Кліматычныя змяненні прымусілі аграрыяў Магілёўшчыны перагледзець структуру пасяўных плошчаў: на 20 працэнтаў павялічаны плошчы азімых, на 15 — крыжакветных культур. Пашыраны плошчы кукурузы на зерне да 58 тысяч гектараў, да 60 тысяч гектараў — ячменю. Пасевы аўса скарочаны да 20 тысяч гектараў (заданне па Глускім раёне — 660 гектараў). Для забеспячэння жывёлагадоўлі якаснымі збалансаванымі кармамі вядзецца работа па пашырэнні плошчаў шматгадовых бабовых траў, у першую чаргу люцэрны — да 34 тысяч гектараў. Значны ўплыў на ход работ аказвае надвор’е, яно сяголета надзвычай няўстойлівае: плюсавыя тэмпературы рэзка змяняюцца замаразкамі і снегам, і аграрыям даводзіцца пад гэта падстройвацца.

Падрыхтавала Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сяголета веснавую пасяўную гаспадаркі краіны распачалі як ніколі рана — яшчэ ў пачатку сакавіка. Папярэдне была падрыхтавана тэхніка, узворваліся палі,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика