Лепельский экипаж — первый на Витебщине!. 21.by

Лепельский экипаж — первый на Витебщине!

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

img_7921
Тыдзень таму на Лепельшчыне распачалося жніво, і вось ужо ёсць першы экіпаж камбайнераў, якія намалацілі тысячу тон збожжа. Натуральна, працоўным дасягненнем адзначыліся хлопцы з сельскагаспадарчага вытворчага філіяла “Заазер’е” інтэграванай стуктуры ААТ “Віцебскі мясакамбінат” Леанід Аляксеенка і Сяргей Калбасаў. Урачыстае віншаванне перадавікоў адбылося на полі за вёскай Старыя Валосавічы.

 

img_8021
З гэтй значнай нагоды сабралася шмат ганаровых гасцей: памочнік Прэзідэнта-інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч, старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў, старшыня райвыканкама Міхаіл Кісялевіч, прадстаўнікі ААТ “Віцебскі мясакамбінат”, прафсаюза работнікаў АПК, РК ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” БРСМ і іншыя госці. Разам са шчырымі словамі віншаванняў руплівым хлебаробам былі ўручаны каштоўныя падарункі.

img_7935
img_7943
img_7955
img_7960
img_8021
img_8046
Сваёй штодзённай бездакорнай працай механізатары кожны раз даказваюць: калі працаваць шчыра, старанна і самаааддана, то і даход будзе важкі. Трэба адзначыць, што сёлетняе жніво, і асабліва спаборніцтва перадавікоў, праходзіць у даволі складаных умовах. На палетках вобласці вырашчаны багаты ўраджай, і цяпер самая галоўня задача — убраць яго своечасова і з мінімальнымі стратамі. На гэта ў сваім выступленні звярнуў асаблівую ўвагу працаўнікоў старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў.

 

Васіль МАТЫРКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тыдзень таму на Лепельшчыне распачалося жніво, і вось ужо ёсць першы экіпаж камбайнераў, якія намалацілі тысячу тон збожжа. Натуральна, працоўным
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика