Па інфармацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, на 10 жніўня ў краіне зерневыя і зернебабовыя культуры ўбраны амаль з 1,5 млн гектараў, што складае 67,9% ад запланаванага.
Па тэмпах работ лідзіруе Брэсцкая вобласць, дзе абмалочана 87,2% плошчаў (294,4 тыс. га). У Гомельскай вобласці ўбрана 81,6% плошчаў ад плана (277,5 тыс. га), Гродзенскай – 75,6% (240,9 тыс. га), Мінскай – 70,4% (341,5 тыс. га), Магілёўскай – 52,5% (176,7 тыс. га), Віцебскай – 42,4% (160,1 тыс. га).
Па даным на 10 жніўня, усяго па краіне намалочана 5,6 млн тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 38,1 ц/га (у 2019 годзе ўраджайнасць на аналагічную дату была 32,1 ц/га). Мяжу ў 1 млн тон збожжа пераадолелі Брэсцкая, Мінская і Гродзенская вобласці.
На Карэліччыне жніво паступова выходзіць на фінішную прамую. На ўчарашнюю раніцу хлебаробы раёна ўбралі 1579 га зерневых і зернебабовых культур, альбо 79% ад запланаванага. Намалочана 91471 тона зерня пры сярэдняй ураджайнасці 57,9 ц/га. СВК “Маяк-Заполле”, СВК “Жухавічы” і КСУП “Племзавод Карэлічы” – раённыя лідары па ўраджайнасці збажыны.